Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У гродзенскім судзе мужчына ўзяў у закладнікі судовага выканаўцу, прыставіўшы да горла нож і пагражаючы забойствам.
6:00 24 лiпеня 2015
5
Памер шрыфта

Здарэнне адбылося каля 17 гадзін 30 хвілін у будынку суда Ленінскага раёна Гродна. Раней несудзімы гродзенец 1975 года нараджэння, будучы незадаволеным памерам утрыманых з яго заработнай платы аліментаў, ужыў гвалт у дачыненні да судовага выканаўцы аддзела прымусовага выканання суда Ленінскага раёна. Утрымліваючы жанчыну 1981 года нараджэння рукой і прыставіўшы да яе шыі нож, ён выказваў пагрозы забойствам. Пра гэта паведаміла прэс-служба Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

Для спынення яго супрацьпраўных дзеянняў аператыўна прыбылі супрацоўнікі Ленінскага аддзела Дэпартамента аховы МУС. “Улічваючы адмову агрэсіўна настроенай асобы спыніць гвалт і здаць нож, адзін з міліцыянтаў зрабіў прыцэльны стрэл з пісталета Макарава ў руку, якой мужчына трымаў нож. Пасля гэтага той быў затрыманы”, – гаворыцца ў паведамленні.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В центре Нью-Йорка произошел взрыв

Полиция Нью-Йорка проверяет информацию о взрыве на Манхэттене недалеко от Таймс-сквер.

Беременную могут лишить пособия за плановое УЗИ не в государственном, а в частном медцентре

Беременную минчанку могут лишить пособия для женщин, ставших на учет до 12-й недели беременности, из-за того, что она сделала УЗИ в частном медцентре. Как такое возможно?

Не отдала пенсию: в Щучинском районе сын убил мать

Мужчина, находясь в состоянии алкогольного опьянения, избил мать, а скорую вызывать не стал. Женщина скончалась.