Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Учора ў Мінску распачаўся марафон-флэшмоб «Здымі відэа для «Белсата».
6:00 2 студзеня 2017
14
Памер шрыфта

«Лёс тэлеканала яшчэ не вырашаны канчаткова. Кожны з вас можа дапамагчы захаваць яго: зняць відэазварот, апублікаваць на сваім профілі ў сацыяльных сетках, – прапанавалі арганізатары флэшмобу. – Скажы на камеру, чаму ты асабіста лічыш, што трэба захаваць «Белсат», і запрасі іншых падпісаць петыцыю да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

На акцыю, якая праходзіла ля Музея Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесці, прыйшлі каля 20 чалавек – палітыкі, літаратары, праваабаронцы, журналісты. Дарэчы, за мерапрыемствам традыцыйна ўважліва сачылі сілавікі ў цывільным. І не толькі сачылі, але і дакументавалі ўсё на камеры.

– Тэлеканал “Белсат” прадстаўляеце? – з жартам запытаўся ў аднаго такога “аператара” Павел Севярынец.

– “Голас Амерыкі”, – пажартаваў у адказ міліцыянер.

Што тычыцца прысутных, то ўсе выказваліся за захаванне “Белсата”.

“Калі знікне “Белсат”, то свабоднай інфармацыі будзе значна менш. У нашых інтарэсах, каб Беларусь развівалася як незалежная краіна, каб беларусы мелі альтэрнатыўны пункт погляду”, – сказаў кіраўнік руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

“Хочацца спадзявацца, што здаровы сэнс пераможа, і тэлеканал працягне сваю працу, – дадаў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч. – Ён заняў сваю нішу. Цалкам выходзіць на беларускай мове, мае шмат асветніцкіх перадач. Але “Белсат” важны яшчэ і таму, што дае трыбуну літаратарам, мастакам і музыкантам, якія не дапушчаны на дзяржаўнае тэлебачанне. І гэта місія – вельмі важная”.

«Я звяртаюся да ўсіх з заклікам падпісаць петыцыю ў абарону «Белсата», каб адзіны незалежны беларускамоўны канал працягваў функцыянаванне», – прыйшла выказаць словы падтрымкі каналу і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

КХЛ: минское «Динамо» проиграло «Куньлуню» и почти лишилось шансов сыграть в плей-офф

Четвертое поражение подряд потерпело минское «Динамо» в чемпионате Континентальной хоккейной лиги. 18 января на своей площадке команда Горди Дуайера со счетом 1:3 (0:1, 1:2, 0:0) проиграла одному из а

Срывавший крыши в Европе циклон заденет в пятницу и Беларусь

Атмосферные фронты циклона «Фредерик», который определяет крайне сложные погодные условия в странах Западной Европы, 19 января ухудшат погоду и в Беларуси, сообщили в Белгидромете.

Рынок столичных квартир установил новый рекорд в 2017 году

В 2017 году рынок столичных квартир установил новый рекорд по количеству сделок, обновив 10-летний максимум достигнутый 2016 годом.