Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:15 4 мая 2017
19
Памер шрыфта

Фермер і бацька семярых дзяцей Аляксандр Бяльчук з Маларыцкага раёна па-ранейшаму застаецца за кратамі. 21 красавіка яго павінны вызваліць.

Як раней паведамляла “Народная Воля”, гісторыя пачалася з інцыдэнту, які адбыўся яшчэ 9 мая 2014 года, калі ў сям’і Бельчукоў здарыўся канфлікт з супрацоўнікам ДАІ з-за самаробнага незарэгістраванага і незастрахаванага трактара.

Мікалай Бяльчук разам са сваім братам Аляксандрам абвінавачваліся ў тым, што ўчынілі гвалт у дачыненні да даішніка. Маўляў, каб пазбегнуць пакарання, мужчыны спрабавалі схаваць трактар і ўступілі ў сутычку з супрацоўнікам праваахоўных органаў. Брат Мікалая Бельчука некалькі разоў ударыў кулакамі інспектара, а сам Мікалай быццам бы ўкусіў інспектара за руку. Дарэчы, на судзе фермер абвяргаў гэты факт.

Мікалай Бяльчук быў асуджаны да двух месяцаў арышту, але зараз ужо знаходзіцца на волі. Яго брату Аляксандру прысудзілі паўгода зняволення.

– Сашу вызваляць 21 красавіка, – распавёў “Народнай Волі” яго бацька Іван БЯЛЬЧУК. – Ён да гэтага часу не згодны з рашэннем раённага суда, але ж хто нас слухае? Дарэчы, напрыканцы мінулага тыдня ў Маларыцкім раённым судзе зноў судзілі Мікалая. Успомнілі, што быццам бы ён аказаў супраціўленне работнікам міліцыі падчас затрымання. Ніхто на суд не паехаў, каб не ўдзельнічаць у гэтых “спектаклях”, але, са слоў адваката, сыну далі штраф у памеры 5 базавых велічынь. Гэта ж смех! Калі Мікалай і аказваў нейкае супраціўленне, то чаму адразу не склалі адміністрацыйны пратакол, а зрабілі гэта толькі праз тры месяцы? Знайшлі з кім змагацца…  

– Што піша ў лістах Аляксандр?

– Каб дапамаглі яго гаспадарку даглядзець, вось галоўны клопат. Самі ведаеце, якая праца на зямлі вясной…

– А хто зараз даглядае?

– Жонка і дзеці. Іх, да слова, сямёра ў Сашы, ужо, дзякуй Богу, дарослыя. І нават, здаецца, шасцёра ўнукаў і ўнучак мае. Я, шчыра кажучы, дакладна і не памятаю, таму што ўсяго ў мяне пяцёра дзяцей, 30 унукаў і 50 праўнукаў. Дзе там запомніш, у каго колькі?!

– Ці вялікая гаспадарка ў Аляксандра?

– Немалая – 60 галоў скаціны і 58 гектараў зямлі. Ён вядзе асабістую падсобную гаспадарку. Цяжка, натуральна, зараз сям’і без гаспадара, усе чакаюць, каб ён хутчэй выйшаў на волю.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.

В Беларуси установили расчетные нормы рабочего времени на 2018 год. Сколько будем трудиться?

В Беларуси установили расчетную норму рабочего времени на 2018 год. Соответствующее постановление Минтруда размещено на Национальном правовом интернет-портале.