Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Васіль ЖУКОВІЧ
6:00 6 лiпеня 2015
5
Памер шрыфта

Рублёвыя жарсці

На Беларусь прыйшла 

еўравалюта…

Рубель, наш галадранец, 

кажа: “Крута!”

І ну давай да панны заляцацца,

У шчырым ёй каханні 

прызнавацца.

Быць закаханым ён навек

клянецца,

Паклоны б’е, ніжэй як можна 

гнецца,

Цалуе ёй ужо не толькі ножкі,

Каб прадавалася танней 

хоць трошкі…

Тых заляцанняў грыўня стала 

сведкай:

“Будзь асцярожная ты з ім,

суседка!

З рублём ты шчасця аніяк 

не злепіш,

Адно глядзі – інфляцыю 

падчэпіш!”

***

На восліку ехаў яздок невясёлы

І ўсё паганяў, лупцаваў ён жывёлу,

Яе абзываў ён стварэннем 

упартым…

А тут верхавога спыніў – 

                не да жартаў –

Даішнік сустрэчны. 

        Суровы ж ён быў!

– За што ты асла 

      так бязлітасна біў?

За здзекі з братоў нашых 

      меншых павінен

Я ўзяць з цябе штраф, 

      ты закон не забыў?

Гаротнік тады заплаціў, 

              што быў вінен,

Ад’ехаў – пачаў вінаваціцца ён:

– Даруй ты мне, вослік, 

          усе мае крыўды!

Я ўдзячны таму, 

хто караў мяне штрафам,

Бо ты ж такі сціплы, 

што сам не адкрыў бы,

Што меншым ягоным 

з’яўляешся братам!

Сны

Спрэчкі сняцца дэпутатам,

Поспех – мудрым дыпламатам,

Слава – шахам, каралям,

Воля – вязням, кара – катам,

Грошы – спрытным 

казнакрадам,

Праца – сейбітам, аратым,

Піва – дужым мужыкам…

Проста спіцца дзівакам.

Жывучая

Лішняя, нібы скула,

Стойкая ты, як скала,

Спрытная, нібы акула,

Ліпкая, быццам смала.

Каб жа была хоць лакальная –

Пачвара клятая,

Непатапляльная –

Ты, бюракратыя!

Дзед і ўнук

Не важна, дзе унук і дзед

Жывуць на белым свеце.

Дзед пехатой паўсюль ідзе,

А ўнук на джыпе едзе.

Дзед мае звычку працаваць,

З людзьмі гамонку весці,

А ўнучак – лішніцу паспаць

І цераз край паесці.

Дзед любіць сад і агарод,

Бабулі дагаджае.

Унук пускае карты ў ход – 

На грошыкі гуляе.

Дзед на даўгім сваім вяку

Не знаў ніякіх лекаў,

З “маржамі” ходзіць на раку.

Ўнук – ездзіць па аптэках…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.