Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
5
Памер шрыфта

26 мая ў мінскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацая адразу дзвюх кніг шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста – «Пэтсан сумуе» і «Паляванне на ліса» – з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Шыкоўна ілюстраваныя гісторыі пра дзядулю Пэтсана і кацянятка Фіндуса пабачылі свет у серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» і ўжо чакаюць чытачоў на паліцах мінскіх кнігарняў.

Сімпатычныя і забаўныя героі Пэтсан і Фіндус, якія ажылі на старонках кніг шведскага аўтара, не маюць патрэбы ў прадстаўленні – яны вельмі папулярныя па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, і казкі пра іх перакладзены больш як на 30 моў. На нашай роднай мове выйшлі кнігі “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”, пасля – “Блінны торт” і «Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі» (усё пераклала Надзея Кандрусевіч).

А зараз серыя для дзяцей працягваецца чарговымі гісторыямі, з якіх юныя чытачы і чытачкі даведаюцца, як коцік Фіндус паляпшаў настрой дзядулі Пэтсана з дапамогай… рыбалкі (“Пэтсан сумуе”) і якім чынам героі адпужвалі ад сваёй хаты ласага да курэй ліса (“Паляванне на ліса”).

Пачатак імпрэзы ў 18.00. Уваход вольны!

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.

В Беларуси задержан корреспондент «Украинского радио». Его обвиняют в шпионаже

Руководитель Национальной общественной телерадиокомпании Украины Зураб Аласания сообщил, что посольство Беларуси уклоняется от ответа о причине задержания украинского журналиста Павла Шаройко.