Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
13
Памер шрыфта

Крычаўскіх міліцыянераў – падпалкоўніка Ігара Вусіка і лейтэнанта Андрэя Шашкова – усё ж такі звольнілі з органаў унутраных спраў.

Звольніцца па ўласным жаданні, пра што Вусік прасіў вышэйшае кіраўніцтва ў Магілёве, не атрымалася. Паводле яго слоў, міліцыянераў звольнілі па загадзе №130-лс ад 16 мая ў сувязі са здзяйсненнем учынку, які даваў падставы для датэрміновага скасавання альбо спынення дзеяння кантракта. Як вядома, Вусік і Шашкоў – ініцыятары калектыўнага звароту на імя міністра МУС Ігара Шуневіча, у якім міліцыянеры паведамлялі аб неправамерных паводзінах кіраўніцтва Крычаўскага РАУС.

Вусік праслужыў у органах унутраных спраў больш за 20 гадоў і паводле нашых законаў можа сысці на пенсію. А вось лейтэнанту Шашкову прыйдзецца, хутчэй за ўсё, ісці ў армію. Ён праслужыў у РАУС  менш за два гады.

– І добра, што яшчэ не больш, – уздыхае яго старэйшы таварыш Ігар Вусік. – Бо калі ў міліцыянера няма выслугі 20 гадоў, то пенсію яму потым будуць  налічваць на агульных падставах. То бок трэба працаўладкавацца і паспець яшчэ выпрацаваць 20 гадоў страхавога стажу, каб атрымліваць у будучым пенсію па ўзросце.

– А вы што плануецце рабіць? На пенсію, зразумела, ісці рана.

– Пенсія ў мяне хоць і напрацавана, але атрымліваць буду толькі ў 48 гадоў. А мне ў чэрвені спаўняецца 39. І дзе цяпер працаваць? Думаю, у Крычаве пасля ўсёй гэтай гісторыі знайсці працу будзе няпроста. А ў мяне на руках тры сыны, малодшаму толькі год і 10 месяцаў. Жонка ў дэкрэце. Крэдыты ў банку застаюцца непагашанымі. Мне ж ахвотна банкі ішлі насустрач, заробак быў стабільны. Але на гэта ніхто не паглядзеў.

– Колькі, калі не сакрэт, зарабляў падпалкоўнік міліцыі?

– У апошні час 780 рублёў. Мяне ж усяго пазбавілі, нічога не даплачвалі. З лютага мінулага года ўсё пачалося, калі стаў абурацца тым бязмежжам, які у РАУС адбываўся: ад нас патрабавалі дзяліцца прэміямі з начальствам.

– Са звальненнем, я так разумею, вы не пагадзіліся. Будзеце спрабаваць аднавіцца на працы?

– У суд пайду адназначна! Нас звольнілі незаконна, каб іншым супрацоўнікам не панадна было скардзіцца. Акрамя таго, яшчэ не дадзена прававая ацэнка маім дзеянням: дыскрэдытаваў я начальства ці не, а мяне ўжо прыбралі.

Што мяне яшчэ засмучае: у 2015 годзе падчас інаўгурацыі прэзідэнт сказаў, што не дасць у крыўду ніводнага свайго выбаршчыка. Я галасаваў за Аляксандра Рыгоравіча, і паглядзіце, што са мной зрабілі! Міністр Шуневіч мяне абазваў скаржнікам. А да яго, між іншым, 11 чалавек звярнуліся за дапамогай! МУС наш першы зварот увогуле праігнараваў, не правёў праверкі. І па апошнім звароце  не ўсіх супрацоўнікаў азнаёмілі з матэрыяламі праверкі. А я з 18 гадоў у міліцыі. Пачынаў з міжрайаддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Потым у вышуку каля двух гадоў працаваў, і нарэшце –  начальнікам аховы правапарадку і прафілактыкі. У 2016 годзе мае падначаленыя – участковыя інспектары – занялі 4-е месца па вобласці. Ад МУС у мяне тры медалі! А са мной вось так паступілі…

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".