Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

(З Пасхальнага паслання Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі)
12:20 2 мая 2017
9
Памер шрыфта

Улюбёныя ў Хрысце Уваскрэслым праасвяшчэнныя архіпастыры, богалюбівыя прасвітары і дыяканы, шаноўныя манахі і манахіні, богалюбівая паства Беларускай Праваслаўнай Царквы! Сардэчна вітаю вас у гэты вялікі і выратавальны дзень светлай радасці аб Уваскрэслым Госпадзе нашым Ісусе Хрысце словамі пасхальнага вітання.

Хрыстос уваскрэс – Божая сіла Збаўцы свету перамагла смерць. Гэтым дзеяннем Гасподзь даў кожнаму, хто паверыць у Яго і ўвойдзе ў Царкву Хрыстову, сапраўдную свабоду, магчымасць адраджэння і ўваскрасення для жыцця вечнага. Подзвігазаснавальнік Хрыстос, вызваліўшы нас ад смерці і разарваўшы путы граху, які аддзяляў чалавека ад Бога, адкрыў чалавецтву шлях – праз пакаянне і духоўнае праабражэнне – да жыцця вечнага ў Яго Нябесным Царстве, напаўняючы ўжо тут, на зямлі, жыццё сапраўднага хрысціяніна пасхальнай радасцю, ісцінным сэнсам і надзеяй.

Пасля Уваскрасення Свайго Ісус Хрыстос сеў праваруч Бога Айца, і туды, у Царства Нябеснае, Ён заклікае нас звярнуць свае позіркі для таго, каб зразумець, навошта мы прыходзім у гэты свет, да чаго мы закліканы і куды павінны імкнуцца ва ўсе дні нашага жыцця на зямлі. Дзеля нас і дзеля нашага выратавання прыйшоў у свет Сын Божы. Дзеля кожнага з нас Ён сышоў на зямлю, прыняўшы чалавечую прыроду, пакутаваў на Крыжы, быў пакладзены ў Гроб, сышоў у пекла і ўваскрэс з мёртвых. Сын Божы стаў сынам чалавечым, каб мы, тыя, што ўверавалі ў Яго і пайшлі ўслед за Ім, сталі сынамі Божымі. Стаць сынамі Божым і – гэта наша прызванне, гэта мэта нашага жыцця на зямлі і гэта наша надзея.

Жыццё Хрыста Збаўцы і Яго слаўнае Уваскрасенне адкрываюць нам гэты шлях праз здзяйсненне спраў дабра, любові і міласэрнасці. Праз выкананне запаведзяў Гасподніх мы можам напоўніць святлом Хрыстовым жыццё наша і людзей вакол нас. Царква Хрыстова заклікае нас дапамагаць у цяжкай жыццёвай сітуацыі абяздоленым, словам змякчаць злыя сэрцы, малітвай ратаваць ад разбуральных заган. Справамі дабра, любові і міласэрнасці мы зможам выканаць свой хрысціянскі абавязак служэння Богу праз служэнне бліжнім. 

Дарагія браты і сёстры, слаўнае свята Уваскрасення Хрыстовага заклікае нас скіроўваць свае сілы і працаваць дзеля славы Божай, дзеля славы Царквы Хрыстовай, дзеля дабра і згоды ў грамадстве. Дасягнуць гэтага можна толькі на аснове высокіх духоўна-маральных каштоўнасцяў. Дзякуючы намаганням кожнага з нас свет стане духоўна больш здаровым і чалавек зможа вызваліцца ад граху і нявер’я. Уваскрэслы Хрыстос Збаўца, бачачы наша імкненне ісці за Ім, дасць нам Сваю благадаць і сілу пераадольваць любыя выпрабаванні, якія сустракаюцца на нашым жыццёвым шляху, таму што сэрца кожнага з нас будзе перапоўнена любоўю да бліжніх.

Праасвяшчэнныя архіпастыры, улюбёныя айцы, браты і сёстры, віншуючы ўсіх вас са святам светлага Хрыстовага Уваскрасення, малітоўна жадаю, каб пасхальнае лікаванне пастаянна было ў душы кожнага з нас, умацоўвала веру, усяляла радасць і надзею на Уваскрэслага Збаўцу і Госпада Ісуса Хрыста. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".