Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Беларусі вырашана стварыць алкагольны холдынг, які аб’яднае буйных вытворцаў спіртнога. Доля дзяржавы ў ім складзе 100 працэнтаў.
6:00 31 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Старадарожчына – куток,
Дзе меў я гонар нарадзіцца.
І там жыцця майго выток,
Натхнення вечная крыніца;
Там колісь продкі-землякі
Знайшлі прытулак сярод лесу;
Там непаседы-ручайкі
Сцякаюцца ў раку Арэсу;
Там будзяць раніцай ласі
Абшар-абсяг цнатліва-сонны,
Грыбоў жа – хоць касой касі,
Амаль усе – як парасоны.
Ну проста боскі край! Але
Пра вартасці свайго раёна
Я змушаны пісаць далей,
На жаль, у жанры фельетона.
Дык чым жа пра сябе раён
Яшчэ засведчыў гэтак ярка?
Старадарожскі самагон –
Як кажуць, фірменная марка.
Я расчарую вас, сябры:
Зусім не каля кожнай хаты
(Тым болей не ў любым двары)
Стаялі колісь апараты.
Нашто, шматлікія, яны?
Тады пілі вяскоўцы мала.
Быў апарат адзін, лясны,
Прычым яго для ўсіх хапала.
То быў не просты агрэгат,
Які трымаюць у кватэры.
Было ў ім розных “штучак” шмат
І прычындалаў да халеры.
Напэўна, хтось разявіць рот,
Бо цяжка даць такому веры:
Той апарат – лічы, завод,
Хоць і ў паменшаным памеры.
Прытым засведчыць я магу:
Чарга была – ажно на месяц.
Спярша запішуцца ў чаргу
І толькі потым брагу месяць.
Яшчэ дадам, таго апроч:
“Заводзік” той – накшталт мартэна,
“Працэс ішоў” і дзень, і ноч,
Гарэла вогнішча нятленна.
Галоўны – дзед Клубок здавён,
Ён – уладальнік апарата.
Пяршак, найлепшы самагон, –
Яму за карыстанне плата.
Лічы, што гэты дзед Клубок
У вёсцы быў манапалістам.
Ён пачуваў сябе як бог –
Заўсёды з выглядам хварсістым.
Дзед не зважаў амаль, калі
Яму выказвалі заўвагі,
Што трохі дзежкі прагнілі,
Бражнік ужо сатлеў ад брагі.
Было да лямпачкі дзядку,
Папрок пускаў ён міма вуха,
Што ў гляк заместа першаку
Цурчыць ванючая сівуха.
Знахабіўся Клубок ушчэнт…
Але знайшоўся ўсё ж умелец,
Клубку дастойны канкурэнт –
Мужчына з паганялам Белец.
У лесе гэткі ж апарат
Ён змайстраваў, і неўзабаве,
Мартэн той самы акурат,
Другі “заводзік” быў у справе.
Усім няблага, балазе
Саперніцтва дапамагае.
Людзей паменшала ў чарзе,
Бо ўжо з’явілася другая.
Клубок не гэткі, як заўжды,
Ужо зважае на “прыдзіркі”:
Змяніў кацёл, што для вады,
Зашпакляваў у дзежках дзіркі.
Адчысціў трубкі ад іржы,
Затым бражнік паставіў новы…
І “абысці на віражы”
Паскуду Бельца быў гатовы.
Саперніцтва прынесла плён,
А да таго ж і шмат карысці:
Быў гэткі хвацкі самагон
У вёсцы нашае калісьці!
* * *
І для дзяржавы алкаголь –
Нібы саломка для тапельца.
Таму і хоча пад кантроль
Узяць яна “Клубка і Бельца”.
Прарочу нам усім бяду
З нагоды сумнае такое:
Манапалісту гнаць “бурду”
Лацвей, чым вартыя напоі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.