Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:41 2 мая 2017
16
Памер шрыфта

Шмат гадоў беларускія мастакі плацілі за ацяпленне майстэрань у зімовы перыяд па 200 працэнтаў сабекошту – у залежнасці ад плошчы ад 3 да 8 мільёнаў (старымі) у месяц. Гэта была сапраўдная пятля на шыі… Мастакі неаднаразова прасілі ўрад перагледзець камунальныя тарыфы, паводле якіх калісьці іх майстэрні былі прыраўнаваны да вытворчых плошчаў, як нейкія заводы. Нарэшце Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрствам энергетыкі прынята сумесная пастанова, паводле якой майстэрні мастакоў выдзяляюцца ў асобную катэгорыю. Плануецца, што з наступнага ацяпляльнага сезона творцы будуць плаціць 100 працэнтаў сабекошту. Можна цярпець…

Але ўзнікла новая праблема. Выйшаў указ №421, паводле якога ў бліжэйшыя месяцы майстэрні, якія знаходзіліся ў калясачных, шчытавых, іншых падсобных памяшканнях у жылым фондзе, трэба вярнуць ЖРЭА. А іх дзесяцігоддзямі, яшчэ с часоў савецкай улады, займалі мастакі. Зараз яны апынуцца на вуліцы – пазбавяцца майстэрань. Што рабіць?

– Гэта мой галаўны боль: куды людзей падзець? – сумна кажа Рыгор Сітніца, старшыня праўлення Беларускага саюза мастакоў. – Іх, безмайстэрных, будзе зараз многа, і не абы-якіх, а актыўных сапраўдных мастакоў. Што ім прапанаваць наўзамен? Так, у Саюза вызваляюцца майстэрні – калі хто памірае. Вось пайшоў ад нас народны мастак Май Данцыг… Але вызваліць яго майстэрню ў дзень-два немагчыма: яго карціны – гэта вялізныя палотны, да таго ж – нацыянальная класіка. Толькі праз паўгода, калі ўтрасуцца ўсе спрэчкі па маёмасці, будзем думаць, што рабіць. Майстэрня велізарная, яе, напэўна, будзем дзяліць. 

– Але куды ўдаве карціны дзець? Не ведаю. Дачка за акіян звязе (яна жыве ў ЗША)? – усклікае Сітніца. – А яна ж мае права на спадчыну. Вельмі кепска будзе, калі карціны з’едуць з Беларусі. Дзяржава тут мусіць парупіцца. Я перакананы, што Данцыг заслугоўвае  музея ў сталіцы – ён найбольш мінскі мастак.  Але музеяў заслугоўваюць і Цвірка, і Кашкурэвіч… І што такое зараз адкрыць у Мінску новы музей? Вось на вуліцы Ракаўскай зачыняецца зараз хлебазавод №1 – добрае месца пад музей. Але патрэбны велізарныя сродкі, каб рэканструяваць будынак. Ведаючы эканамічны стан краіны, я не маю вялікага энтузіязму наконт таго, што ў нас з’явіцца яшчэ адзін мастацкі музей.

Аўтар: Алена МАЛОЧКА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".