Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:41 19 студзеня 2017
9
Памер шрыфта

У Беларусі з’явіліся камерцыйныя структуры, якія займаюцца маніторынгам гандлёвых аб’ектаў з элементамі шантажу.

Як аказалася, схему для свайго бізнесу некаторыя прадстаўнікі “абароны правоў спажыўцоў” абралі даволі простую. Рэгіструецца камерцыйная структура, а далей – справа тэхнікі. Напрыклад, прыходзіць прадстаўнік, умоўна кажучы, фірмы “Наша падтрымка спажыўца” на гандлёвы аб’ект і знаходзіць там якое-небудзь парушэнне. Дырэктару магазіна прапануюць кампраміс: у санстанцыю альбо гандлёвую інспекцыю яны не будуць нічога паведамляць, але пры ўмове аплаты перападрыхтоўкі на курсах, якія праводзіць тая самая фірма. І, калі ў Мінску такіх кантралёраў могуць паслаць, куды Макар цялят не ганяў, то ў рэгіёнах схема ў асноўным спрацоўвае.

“На тэрыторыі Беларусі зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць каля 30 камерцыйных прадпрыемстваў пад рознымі спажывецкімі назвамі, – распавёў “Народнай Волі” старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства абароны спажыўцоўВасіль ВАЛАСЮК.Толькі за апошні час наш раён наведалі прадстаўнікі 20 арганізацый, якія правялі каля 200 праверак без дакументальнага афармлення. Бо што такое маніторынг гандлёвых аб’ектаў? Праверка, якая павінна праводзіцца пры наяўнасці скаргі. Калі паводле вынікаў маніторынгу складзены акт праверкі альбо пратакол аб адміністрацыйным парушэнні, то магазін можа, напрыклад, звярнуцца ў адпаведныя інстанцыі альбо ў суд. Правяраючыя могуць даць прадпісанне аб ліквідацыі недахопаў на працягу 14 дзён, магазін выконвае гэта. Калі не хоча выконваць, то тады ўжо прымаюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Але, як бачым, камерсанты знайшлі іншы спосаб “уздзеяння” на адміністрацыю магазіна. Даволі лёгкі спосаб атрымання хуткіх грошай”.

Паводле слоў прадстаўніка Беларускага таварыства абароны спажыўцоў, складзены спіс камерцыйных структур, якія займаюцца такім “спажывецкім эсктрэмізмам”, а таксама спіс “абураных спажыўцоў”. Аказаваецца, ёсць і такія. Гэтыя людзі прысутнічаюць падчас праверак і, калі адміністрацыя адмаўляецца пералічыць грошы “спажывецкай” фірме, то ў бой кідаюць “абуранага спажыўца”, які піша скаргу ў Кнігу заўваг і прапаноў альбо паведамляе пра нейкія факты ў санстанцыю. Таксама не самы лепшы варыянт для гандлёвага аб’екта, і на гэта, уласна кажучы, разлік камерцыйных фірмаў.

“Паўтаруся, што парадак планавых і пазапланавых праверак строга рэгламентаваны, – дадае Васіль Валасюк. – Падчас іх кантралёр павінен прад’явіць прадпісанне, зрабіць адпаведны запіс у кнігу праверак. Фірмы гэта ў асноўным не робяць. Пытанне барацьбы са “спажывецкім экстрэмізмам” мы неаднойчы абмяркоўвалі на ўзроўні Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, зараз распавялі пра сітуацыю, якая склалася ў нашым раёне, старшыні Мінскага аблвыканкама Сямёну Шапіру. Факты незаконных праверак накіроўваліся таксама ў аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і пракуратуру. Калі розныя так званыя “спажывецкія” фірмы дзейнічаюць не па законе, то, можа, варта было б на іх звярнуць увагу? Каб не дыскрэдытавалі рух у абарону правоў спажыўцоў у цэлым. Ды і самім работнікам гандлю трэба быць больш адукаванымі  ў гэтым плане…”

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Где хранить деньги?

Старший аналитик компании “Альпари” Вадим Иосуб рассказал “Народной Воле”, почему белорусы снова начали забирать валюту со срочных депозитов, и где сегодня лучше всего хранить сбережения.

Расследаванне гібелі вайскоўца ў Печах: 8 крымінальных спраў, некалькі чалавек затрымана

17 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў дэталі следства па справе гібелі Аляксандра Коржыча.

«Затрудняет работу врачей-трансплантологов»

Белорусские медики недостаточно информированы о посмертном донорстве. Такой вывод сделан на основе опроса более тысячи врачей Гродненской области.