Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Шаноўныя чытачы! Як Вы памятаеце, менавіта такі загаловак суправаджаў публікацыю ў “Народнай Волі” 19 лістапада 2003 года. На вялікі жаль, мы вымушаны паўтарыць яго сёння. Таму што пытанне, якое мы адкрыта паставілі шэсць месяцаў таму, не згубіла сваёй вастрыні, а, наадварот, набыло лёсавызначальнае значэнне. І не толькі для “Народнай Волі” – для ўсёй Беларусі.
1:55 20 лiпеня 2015
15
Памер шрыфта

Учора адбылося пасяджэнне судовай калегіі па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі Г.Сакалоўская, В.Самалюк (старшыня) і М.Бабкоў разглядалі пратэст на вызначэнне судовай калегіі Мінскага гарадскога суда па іску Я.Рыбакова да УП “Народная Воля”, М.Коктыш і Э.Язерскай. Судовая калегія ў складзе Н.Жупікавай, І.Цысік, Г.Глухоўскай змяніла рашэнне суда Ленінскага раёна г.Мінска, значна павялічыўшы суму кампенсацыі, якая падлягае выплаце Я.Рыбакову: для УП “Народная Воля” – з 10 мільёнаў рублёў да 50 мільёнаў, з М.Коктыш і Э.Язерскай – адпаведна кожнай з 1 мільёна рублёў да 3 мільёнаў рублёў.

Можна перагартаць увесь архіў Мінскага гарадскога суда (і не толькі яго), і не знойдзеш аналагічнай справы з падобным рашэннем. Вядома, ні УП “Народная Воля”, ні журналіст газеты М.Коктыш, ні экс-тэлевядучая Э.Язерская не маглі змірыцца з такой несправядлівасцю і не захацелі, каб Мінскі гарадскі суд “засвяціўся” ў Кнізе рэкордаў Гінеса, а таму звярнуліся з грунтоўнай скаргай у Вярхоўны суд краіны.

Мы лічылі і лічым, што і суд першай інстанцыі (суддзя С.Хрыпач), і калегія Мінскага гарадскога суда ў складзе Н.Жупікавай, І.Цысік, Г.Глухоўскай, і старшыня Мінгарсуда М.Ардзяка, да якога мы таксама звярталіся, неаб’ектыўна, павярхоўна, тэндэнцыйна падышлі да разгляду справы. Сёння гэта можна сказаць і ў дачыненні да калегіі па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь у складзе В.Самалюк (старшыня), М.Бабкова і Г.Сакалоўскай.

Але каб, як кажуць, па свежых слядах аналізаваць пастанову калегіі Вярхоўнага суда, мы нагадаем чытачам, з-за чаго разгарэўся сыр-бор, як разглядалася справа ў першай судовай інстанцыі, у другой… Паколькі графік здачы нумара ў друк не дазваляе працаваць над новым стылёвым варыянтам, далей мы абмяжуемся фрагментамі публікацыі ад 19 лістапада 2003 года.

За што?

Больш за два гады таму, 10 кастрычніка 2001 года, у “Народнай Волі” пад рубрыкай “Бомонд” была апублікавана заметка аб былой вядучай Беларускага тэлебачання Элеаноры Язерскай “Пять пудов любви я гарантирую».

«…Моя передача не выходит из-за трех человек, которые умудрились превратить Белорусское телевидение в руины», – сказала тады Язерская.

І яна пералічыла прозвішчы тых адказных асоб (уключаючы, канечне, тагачаснага намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Рыбакова), па віне якіх усё гэта адбылося. Далей Язерская гаварыла аб тым, чым поўніліся калідоры тэлебачання ў той час: «На совести этих людей сегодня, говорят, не только смерть юной и талантливой Юли Космачевой, но и экс-председателя телерадиокомпании, честнейшего и порядочнейшего человека Валерия Скворцова».

Канечне, не мелася на ўвазе прамое забойства кагосьці, падразумявалася, што тая цяжкая маральна-псіхалагічная атмасфера, якая панавала на паверхах кампаніі, адмоўна адбівалася на многіх супрацоўніках.

Пасля з’яўлення інтэрв’ю Элеаноры Язерскай ніякіх абвяржэнняў не было. Толькі праз два гады старшыня НДТРК Я.Рыбакоў вырашыў, што словы Язерскай, якія прыведзены вышэй, не адпавядаюць рэчаіснасці, “ганьбяць дзелавую рэпутацыю, прыніжаюць гонар і годнасць”. А таму вырашыў прыцягнуць да адказнасці газету “Народная Воля”, М.Коктыш і саму Э.Язерскую. У першапачатковым іску Рыбакоў прасіў прызнаць пералічаныя вышэй звесткі не адпавядаючымі рэчаіснасці, што ганьбяць гонар і годнасць і дзелавую рэпутацыю, абавязаць “Народную Волю” апублікаваць абвяржэнне, а астатніх адказчыкаў – прынесці прабачэнні. І больш – ні слова.

Суд першы

26 верасня 2003 года прэтэнзіі Рыбакова разглядаў суд Ленінскага раёна. Вёў справу суддзя Сяргей ХРЫПАЧ. За некалькі хвілін да пачатку судовага пасяджэння галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф СЯРЭДЗІЧ у прысутнасці сведкаў удакладніў у Рыбакова, ці мае той намер выстаўляць дадатковыя патрабаванні да іску. Рыбакоў адказаў, што ніякіх дадатковых патрабаванняў не будзе. Толькі зыходзячы з гэтай “джэнтльменскай” дамоўленасці і было вырашана прызнаць іск – маўляў, ці варта распачынаць шматмесячную цяжбу, калі кожны дзень трэба рабіць газету. Аднак у ходзе судовага пасяджэння прадстаўнік Рыбакова, які сядзеў побач з ім, нечакана шмат для каго з прысутных абвясціў дадатковыя матэрыяльныя патрабаванні: у якасці кампенсацыі маральнай шкоды спагнаць з “Народнай Волі” 200.000.000 рублёў (каля 100 тысяч долараў), а з Коктыш і Язерскай – па 20.000.000 рублёў (каля 10 тысяч долараў з кожнай).

На абурэнне Іосіфа Сярэдзіча: “Ягор Уладзіміравіч, як жа вас разумець, мы ж толькі што ў калідоры дамовіліся?!” – Рыбакоў адказаў: “Мы ўжо не ў калідоры, а ў зале суда”.

Безумоўна, у такім выглядзе ніхто з адказчыкаў не стаў прызнаваць іск, тым больш што маральныя пакуты Рыбакова ніяк не былі абгрунтаваны. Ды і не цягнуць яго пакуты, на погляд любога цвяроза разважаючага чалавека, на сто тысяч долараў. І ўвогуле, ці былі яны? Па-першае, як вядома, маральныя пакуты ў большасці выпадкаў не толькі кепска адбіваюцца на знешнім выглядзе, але і цягнуць парушэнні нервовай сістэмы, дрэнна ўплываюць на вынікі працы. Выглядаў жа спадар Рыбакоў у судзе нармальна. Па-другое, праз некаторы час пасля той публікацыі Рыбакова павысілі ў пасадзе – ён стаў галавой Белтэлерадыёкампаніі. Па-трэцяе, калі маральныя пакуты Рыбакова былі такімі ж сур’ёзнымі, як і сума, агучаная ў зале суда, значыць, ён як мінімум павінен быў звярнуцца да доктара. Але ніякіх дакументаў і рэцэптаў суду Рыбакоў не прадставіў.

Каб больш сур’ёзна падрыхтавацца да працэсу, галоўны рэдактар газеты “Народная Воля” І.Сярэдзіч, аглядальнік М.Коктыш і былая тэлевядучая Э.Язерская папрасілі суддзю перанесці судовае пасяджэнне і прадаставіць ім час на заключэнне дамоўленасці і правядзенне кансультацый з адвакатамі. У заяўленых хадайніцтвах суддзя адмовіў. Больш за тое, у гэты дзень галоўны рэдактар “Народнай Волі” накіроўваўся ў камандзіроўку ў Польшчу. Аднак і гэтую акалічнасць суддзя палічыў несур’ёзнай.

Адхіліўшы адпаведныя хадайніцтвы, ён прыступіў да разгляду справы без Сярэдзіча і без адвакатаў. М.Коктыш і Э.Язерская былі бяссільныя пераканаць суддзю ў тым, што па Канстытуцыі ўсе яны маюць права на юрыдычную дапамогу і хочуць мець адвакацкую падтрымку.

Калі суддзя пакінуў без увагі просьбы адказчы-
каў наконт юрыдычнай падтрымкі, яны ў знак пратэсту пакінулі залу пасяджэнняў. “Народная Воля”, якая прытрымліваецца прынцыпаў дэмакратыі, не магла дапусціць, каб суд ператварыўся ў судзілішча.

У адсутнасці адказчыкаў справу разглядзелі за пару гадзін. Суд вырашыў прызнаць звесткі, апублікаваныя ў заметцы “Пять пудов любви я гарантирую”, не адпавядаючымі рэчаіснасці, якія ганьбяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю Рыбакова. Абавязаць УП “Народная Воля” апублікаваць абвяржэнне гэтых звестак шляхам выкладання рэзалютыўнай часткі рашэння суда ў газете “Народная воля”. А таксама ўтрымаць з выдавецкага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Народная Воля” на карысць Рыбакова маральную шкоду ў памеры 10.000.000 рублёў, з Коктыш і Язерскай – па 1.000.000 з кожнай.

(Невялікі штрых: прадстаўнік Рыбакова, чалавек з юрыдычнай адукацыяй, заявіў у судзе – я, маўляў, не магу растлумачыць, чым кіраваўся Рыбакоў, вызначаючы суму кампенсацыі. І тут “абгрунтаванне” знайшоў суд – высокая пасада істца. Хоць па Канстытуцыі перад законам, а значыць, і судамі ўсе роўныя.)

Аднак Рыбакова вызначаны судом памер спагнання не задаволіў. І ён напісаў касацыйную скаргу…

Заўважым, у якасці кампенсацыі маральнай шкоды ён запатрабаваў каля ста тысяч долараў з “Народнай Волі” і амаль па дзесяць тысяч – з журналістаў. Тыя, чые дзеці загінулі на Нямізе, да нядаўняга часу прасілі кампенсаваць ім страту блізкіх людзей прыблізна ў такім жа памеры. Аднак беларускі суд адхіліў іх іскі.

“Народная Воля”, Коктыш і Язерская ў сваю чаргу таксама падалі касацыйную скаргу з просьбай увогуле адхіліць іск Рыбакова.

Не застаўся абыякавым да судовага працэсу і наступнага рашэння пракурор Ленінскага раёна Мінска, старшы дарадчык юстыцыі Аляксей СТУК. Ён напісаў касацыйны пратэст на рашэнне суда Ленінскага раёна. Не ведаем толькі, па якіх прычынах пазней гарадская пракуратура адмовілася ад яго касацыйнага пратэсту.

Суд другі

Скажам шчыра: абвяшчэнне рашэння трох суддзяў Мінскага гарадскога суда шакіравала ўсіх намнога больш, чым вердыкт суддзі С.Хрыпача. Але аб усім па чарзе.

Зачытаўшы ўсе касацыйныя скаргі і пракурорскі пратэст, суддзя Наталля ЖУПІКАВА задала некалькі дзяжурных пытанняў Коктыш, Язерскай і Сярэдзічу.

У падтрымку Элеаноры Язерскай і “Народнай Волі” некаторыя супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі напісалі ліст, у якім распавялі аб складанай маральна-псіхалагічнай абстаноўцы, якая панавала на тэлебачанні ў 2001 годзе. Гэты ліст напярэдадні быў дастаўлены ў Мінскі гарадскі суд, і аб ім не маглі не ведаць суддзі, на долю якіх выпала разглядаць касацыйныя скаргі. У ім, у прыватнасці, ёсць эпізод, на які суддзям належала б звярнуць увагу. Напрыклад (даём на мове арыгінала. – Рэд.): «Отстранение от эфира без всяких аргументированных объяснений со стороны руководства, по наблюдениям коллег, Юля Космачева восприняла как трагедию. Финалом стало самоубийство молодой женщины, которое подавляющее большинство телевизионщиков восприняло как следствие негуманного отношения к ней администрации БТ, и в первую очередь Егора Рыбакова». І гэта толькі адзін з многіх фрагментаў дакумента, пад якім стаяць подпісы тых, хто працаваў у той час на БТ. Суддзі чамусьці аб гэтым лісце нават не прыгадалі.

Хвілін праз трыццаць пяць пасля пачатку слуханняў у залу неяк дзіўна ўвайшоў галоўны юрысконсульт Белтэлерадыёкампаніі Вячаслаў ІВАНОЎ. Суддзі недаўменна пераглянуліся паміж сабой, але дазволілі яму застацца. Праз пару хвілін хтосьці з прысутных абурана вымавіў: “Тут моцна запахла перагарам!” Суддзі, пашаптаўшыся паміж сабой, папрасілі сп.Іванова выйсці, спаслаўшыся на тое, што разгляд справы блізіцца да заканчэння, а яму належала прыходзіць своечасова.

Пракурор гарадской пракуратуры (да жалю, яна не назвалася) не падтрымала касацыйны пратэст свайго калегі Аляксея Стука. Яна заявіла, што ўсё было законна і Ленінскі суд у адносінах да “Народнай Волі”, Коктыш і Язерскай вынес правільнае рашэнне.

Што ж, нячаста бывае, каб вышэйстаячая пракуратура адмяняла пратэст ніжэйстаячай. Асабліва калі гаворка ідзе пра нескладаныя рэчы. Не будзем гадаць, чаму ў дадзеным выпадку так здарылася.

Калі суддзя Жупікава зачытала рашэнне судовай калегіі, у зале пачуліся абураныя крыкі… У галоўнага рэдактара “Народнай Волі” не хапіла сіл нават паглядзець суддзям у вочы. На яго твары чытася: Божа, што робіцца?

Іван ківае на Пятра

А цяпер, шаноўныя чытачы, вяртаемся да ўчарашняга пасяджэння калегіі Вярхоўнага суда. Ягор Рыбакоў, які ўжо працяглы час утрымліваецца ў СІЗА і якому, калі верыць папярэдняй інфармацыі ведамства В.Шэймана, ставяцца ў віну крымінальныя грахі надзвычайнай цяжкасці, не меў магчымасці прысутнічаць у зале суда. Не было і яго адвакатаў. З нашага боку абарона лёгка справілася са сваімі абавязкамі. На любое пытанне суддзяў даваліся вычарпальныя, пераканаўчыя адказы. Але нас адразу насцярожыў пратэст, з якім у судовую калегію звярнуўся намеснік старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь В.Вышкевіч.

Вось вытрымка з яго (далей на мове арыгінала.Рэд.):

«Определение судебной коллегии по гражданским делам Минского городского суда от 17 ноября 2003 г. в части увеличения размера компенсации морального вреда, подлежащего взысканию с Коктыш М.Г. и Езерской Э.А. в пользу истца, нельзя признать законным и обоснованным, судебное постановление в этой части следует изменить, исходя из следующего.

В соответствии с разъяснениями, содержащимися в пункте 20 постановления Пленума Верховного Суда Республики Беларусь от 23 декабря 1999 г. «О практике рассмотрения судами гражданских дел о защите чести, достоинства и деловой репутации», при определении размера компенсации морального вреда следует учитывать характер причиненных истцу нравственных страданий, которые оцениваются судом с учетом фактических обстоятельств причинения морального вреда и индивидуальных особенностей истца. При определении размера компенсации морального вреда, причиненного гражданином, суд может учесть его имущественное положение. Во всех случаях при определении размера компенсации морального вреда суды должны учитывать требования разумности и справедливости (п.2 ст.970 ГК).

Принимая решение об увеличении размера денежной компенсации морального вреда, подлежащей взысканию с Коктыш М.Г. и Езерской Э.А. в пользу истца, суд кассационной инстанции в достаточной степени не исследовал вопрос об имущественном положении указанных ответчиков, свои выводы в этой части не мотивировал.

При таких обстоятельствах с выводами в определении судебной коллегии об увеличении размера денежной компенсации морального вреда, подлежащей взысканию в пользу Рыбакова Е.В. с Коктыш М.Г и Езерской Э.А. с 1.000.000 руб. до 3.000.000 руб. с каждой, согласиться нельзя.

Определение судебной коллегии в этой части подлежит отмене, а решение суда Ленинского района г.Минска от 26 сентября 2003 г. о взыскании с Коктыш М.Г. и Езерской Э.А. в пользу Рыбакова Е.В. денежной компенсации морального вреда в размере 1.000.000 руб. с каждой – оставлению в силе».

Як бачыце, ні слова пра УП “Народная Воля”. І калегія пры абвяшчэнні рашэння – таксама ні слова пра “Народную Волю”. Дарэчы, як і пра грубейшыя парушэнні працэсуальных норм з боку судоў ніжэйшых інстанцый. Атрымліваецца, што судовая калегія Вярхоўнага суда засталася глухой, абыякавай у адносінах да парушэння яго вялікасці Закона. Калі афіцыйная частка пасяджэння як быццам закончылася, з вуснаў аднаго з суддзяў вырвалася: рашэнне – у межах пратэсту.

Знаёмы прыём: Іван ківае на Пятра.

А на каго будзе ківаць Пётр?

Мы маем на ўвазе старшыню Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь спадара В.Сукалу, да якога мы абавязкова звернемся ў бліжэйшыя дні.

Няўжо і на самай справе нехта “заказаў” “Народную Волю”?

Калі такі чалавек існуе ў рэальнасці, адкажам:

– “Народная Воля” будзе выдавацца, пакуль будзе жыць на гэтай зямлі хоць адзін яе супрацоўнік.

Марына КОКТЫШ.

Іосіф СЯРЭДЗІЧ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.