Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

1:38 26 мая 2017
5
Памер шрыфта

Член Савета Рэспублікі Віктар Чайчыц упэўнены: беларускае грамадства ўжо гатова да абмеркавання пытання аб увядзенні мараторыя на прымяненне смяротнай кары. На ягоную думку, калі сёння вынесці на ўсенародны рэферэндум пытанне, ці трэба адмяняць смяротнае пакаранне, «у большасці сваёй грамадзяне скажуць, што не згодны з гэтым». У той жа час, дадаў ён, на карысць гатоўнасці грамадства да абмеркавання пытання аб увядзенні мараторыя сведчаць выпадкі, калі нават пацярпелыя просяць не асуджаць вінаватых на смяротнае пакаранне. Пацярпелыя кажуць, што для вінаватага «гэта занадта лёгкае пакаранне, што ён павінен жыць і мучыцца ад усведамлення ўчыненага», зазначыў член Савета Рэспублікі.

«Хутчэй за ўсё, мы будзем рухацца да таго (і я гэта падтрымліваю), што народ будзе прыхільнікам увядзення мараторыя на прымяненне смяротнага пакарання», – сказаў Чайчыц.

ТЫМ ЧАСАМ

Дэпутаты будуць супраць?

Член камісіі па эканамічнай палітыцы ніжняй палаты парламента дэпутат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая лічыць, што дэпутаты самі павінны ініцыяваць у парламенце абмеркаванне пытання аб увядзенні мараторыя на прымяненне смяротнай кары. Гэта стала б праявай іх «палітычнай волі», дадала Канапацкая.

У той жа час старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Навумовіч, які ўзначальвае ў беларускім парламенце рабочую групу па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання, выказаў меркаванне, што  калі цяпер вынесці пытанне пра мараторый на абмеркаванне парламента, большасць дэпутатаў прагаласуе супраць.

Дарэчы, рабочая група па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента пакарання, які ўжываецца ў Беларусі, дзейнічае ў Нацыянальным сходзе з 2013 года

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.