Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 25 студзеня 2017
11
Памер шрыфта

Каля года таму ўся Беларусь абмяркоўвала трагедыю ў раённым цэнтры, у выніку якой загінулі людзі.

Нагадаем, тады ў адной кватэры былі знойдзены мёртвымі двое пенсіянераў, а ў кватэры ніжэй – сям’я з двума непаўналетнімі дзецьмі. Прычынай смерці стала атручэнне газам.

Днямі ў Барысаве пачаўся суд над двума слесарамі “Барысаўгазу” – Ігарам Івановым і Дзянісам Коўтунам. Ім выставілі абвінавачанне ў парушэнні абавязковых правілаў і нормаў карыстання газавым бытавым абсталяваннем. Маўляў, слесары мелі магчымасць знайсці няспраўнасць і выправіць яе.

На адным з папярэдніх пасяджэнняў суда быў заслуханы эксперт, які заявіў, што калонка выпрацоўвала вокіс вугляроду ў 30 разоў большы за норму, аднак, на яго думку, гэта не крытычнае перавышэнне, якое не магло стаць асноўнай прычынай гібелі людзей. Сістэма бяспекі калонкі, паводле яго слоў, была спраўная.

На судзе прысутнічаюць чацвёра пацярпелых – гэта блізкія загінуўшых. Кожны з іх выставіў іск на матэрыяльную кампенсацыю да “Мінаблгазу” – па 50 тысяч дэнамінаваных рублёў.

Разгляд справы працягваецца.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Амерыка ўжо не такая страшная?

На мінулым тыдні ЗША абвесцілі, што рыхтуюцца зрабіць два радыкальныя крокі. Гэта выклікала ў свеце гучны рэзананс, але не з боку нашае краіны.

Мария ШАРАПОВА: «Удар может решить любую проблему!»

Совсем недавно в московском издательстве «Эксмо» вышла автобиографическая книга известной теннисистки с белорусскими корнями Марии Шараповой «Неудержимая». В качестве эпиграфа к книге пятикратная п

Итальянцы на «Беларусьфильме»

17 октября генеральный директор «Беларусьфильма»  Игорь Поршнев проводил экскурсию по киностудии для итальянского режиссера Джанфранко Кабидду и его товарищей. Прекрасно отремонтированные павильоны, н