Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:10 13 студзеня 2017
23
Памер шрыфта

Інтрыга захоўваецца: дагэтуль не прызначаны новы міністр аховы здароўя. Як вядома, 29 снежня былы  кіраўнік ведамства Васілій Жарко стаў намеснікам прэм’ер-міністра.

У медыцынскіх колах называюць чатырох найбольш верагодных кандыдатаў, хаця, вядома, нярэдка прагнозы адносна кадравых прызначэнняў у Беларусі не спраўджваюцца. Тым не менш мы вырашылі расказаць, каму грамадскасць прадракае крэсла міністра аховы здароўя.

1. Дзмітрый Піневіч. Першы намеснік міністра. Дасведчаны адміністратар і арганізатар аховы здароўя. На першых ролях у медыцынскім ведамстве з 2011 года, да гэтага амаль 10 гадоў – з 2002-га па 2011-ы – узначальваў Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Піневіча называюць найбольш верагодным кандыдатам на міністэрскае крэсла. Па-першае, добра знаёмы з сістэмай і акалічнасцямі працы, як першаму намеснікаму міністра яму не раз даводзілася прымаць адказныя рашэнні. У ведамстве расказваюць пра выпадкі, калі Дзмітрый Піневіч праводзіў па чатыры пасяджэнні ў дзень і да кожнага быў ідэальна падрыхтаваны. Медыкі асабліва адзначаюць такую рысу ў стылі кіраўніцтва Піневіча, як уменне слухаць і чуць сваіх падначаленых і калег.

2. Аляксандр Косінец. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі. Праўда, з медыцынай у апошнія гады быў звязаны апасрэдавана. У 2005 годзе ён быў прызначаны на пасаду віцэ-прэм’ерам Беларусі. Курыраваў, праўда, сацыяльную сферу. Але ў 2008 годзе яго адправілі кіраваць Віцебшчынай. Менавіта ў часы, калі Косінец быў старшынёй Віцебскага аблвыканкама, у рэгіёне пачалося будаўніцтва новых і рэканструкцыя многіх існуючых медыцынскіх аб’ектаў. Але мадэрнізацыя некаторых з іх не завершана дагэтуль, а будаўніцтва паліклінікі ў віцебскім мікрараёне «Поўдзень-7А» замарожана літаральна з першых крокаў будоўлі, якая была распачата ў 2012 годзе.

У снежні 2014 года – калі здарыліся чарговыя перастаноўкі ў вышэйшых эшалонах беларускай улады – Косінца вярнулі ў Мінск на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. У мінулым годзе Аляксандр Лукашэнка шмат крытыкаваў Косінца за адсутнасць свежых ідэй, патрабаваў прынцыпова змяніць стыль работы, а ў снежні адправіў яго ў адстаўку. Але ці ж застаюцца без пасады такія адданыя ўладзе людзі? Ва ўказе аб адстаўцы Косінца, дарэчы, пазначана – «у сувязі з пераходам на іншую працу».

У медыцынскіх колах верагоднае прызначэнне Косінца на пасаду міністра аховы здароўя ўспрымаюць з асцярогай. Медыкі памятаюць, як у 2012 годзе ў СМІ трапіла тэлефанаграма, якую «губернатар» Віцебшчыны Косінец рассылаў сваім падначаленым: «Мабілізаваць людскія рэсурсы, не менш 7–10 тысяч чалавек, на ўборку лёну… У адваротным выпадку буду лічыць, што наносіце краіне эканамічныя страты! Несяце персанальную адказнасць». Такі жорсткі стыль кіраўніцтва, вядома ж, насцярожвае.

3. Алег Румо. Дырэктар РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак, доктар медыцынскіх навук, член Савета Рэспублікі. Малады, амбіцыйны ўрач. Пра Алега Румо краіна даведалася ў 2008 годзе, калі ў Беларусі ўпершыню перасадзілі  печань. Аперацыю выконвала брыгада з 12 чалавек, але, можна сказаць, усе лаўры дасталіся менавіта Алегу Румо. І з таго часу пачаўся яго імклівы ўзлёт па кар’ернай лесвіцы.

У 2010 годзе кандыдат навук Румо ўзначаліў толькі што створаны РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак. У 2012-м – абараніў доктарскую дысертацыю, атрымаў званне “Заслужаны ўрач Беларусі”. На прэзідэнцкіх выбарах 2010-га і 2015 гадоў Румо з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Ён адзіны ўрач у  краіне, які атрымаў участак пад будаўніцтва катэджа ў знакамітых Драздах-2, дзе будуюцца набліжаныя да А.Лукашэнкі чыноўнікі, спартсмены, бізнесмены. Сёння партрэты Румо можна бачыць на бігбордах па ўсёй краіне. А 30 снежня – праз  дзень пасля таго, як крэсла міністра аховы здароўя стала вакантным, – газета «Советская Белоруссия» надрукавала вялікі артыкул пра поспехі дзіцячай транспланталогіі ў краіне, і першую паласу газеты ўпрыгожыў вялікі здымак Алега Румо з маленькай пацыенткай на руках. Многія палічылі гэта знакам – Румо стане міністрам.

Адзіная параза Алега Румо апошніх гадоў – у яго не атрымалася стаць членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі. Менавіта старэйшыя калегі-эскулапы не падтрымалі яго кандыдатуру.

4. Ірына Абельская. Галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, так званай лечкамісіі, доктар медыцынскіх навук, дачка былога міністра аховы здароўя Людмілы Пастаялка, якая пайшла з жыцця ў 2007 годзе.

Абельскую доўгі час – з 1994-га па 2001 год – называлі асабістым доктарам Лукашэнкі. У 2001 годзе кіраўнік дзяржавы прызначыў яе галоўным урачом  Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Але ў 2006-м адбылася сапраўдная сенсацыя – Абельская была звольнена з гэтай пасады, і некаторы час пра яе не было чуваць, потым высветлілася, што Ірына Сцяпанаўна працуе звычайным урачом у Мінскім дыягнастычным цэнтры. У лістападзе 2009-га Ірыну Абельскую зноў вярнулі кіраваць лечкамісіяй, але з гэтага моманту клініка была перайменавана ў ДУ “Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр КСП”. У 2012 годзе яна абараніла доктарскую дысертацыю.

У медыцынскіх колах кажуць, што прызначэнне на пасаду міністра Ірыны Абельскай магчыма, хоць і малаверагодна. Хаця, на думку многіх, яна была б не горшым кіраўніком. Але справа ў тым, што ў хуткім часе прэзідэнцкая бальніца пераедзе ў новы будынак, які ўзводзіцца пад Ждановічамі. А прызначаць на момант пераезду клінікі новага кіраўніка – не самае правільнае  рашэнне.

medvestnik.by

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.