Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Нацыянальная каманда засталася без галоўнага трэнера.
16:33 22 снежня 2016
6
Памер шрыфта

Як вядома, днямі Аляксандр Хацкевіч сышоў з пасады настаўніка зборнай Беларусі па футболе. Кантракт з ім быў разлічаны да лістапада 2017 года, аднак Беларуская федэрацыя футбола датэрмінова скасавала кантракт.

Хацкевіч узначаліў беларускую зборную ў снежні 2014 года, змяніўшы на гэтай пасадзе Андрэя Зыгмантовіча. На гэты сезон перад беларускімі футбалістамі ставілі задачу заняць трэцяе месца ў групе, але задачу выканаць не ўдалося.

“Паколькі па якасці гульні і выніку каманда не зрабіла рух наперад, то фінансавую частку кантракта было вырашана скарэкціраваць у бок памяншэння, – заявіў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас. – Аляксандр Мікалаевіч прыняў гэта да ведама і ўзяў час на роздум. Пасля таго як вярнуліся да гэтай размовы, Хацкевіч сказаў, што ўмовы федэрацыі прыняць не можа. Таму кантракт і скасаваны”.

Сам адстаўны трэнер падрабязна каментаваць сітуацыю не захацеў. “Усе пытанні да федэрацыі”, – коратка сказаў ён.

Дарэчы, раней Сяргей Румас паведамляў, што, паводле кантракта, Аляксандр Хацкевіч зарабляў 240 тысяч долараў у год.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў