Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: “ЦВК, і толькі яна, будзе займацца арганізацыяй і правядзеннем выбарчай кампаніі. Усе астатнія, і я ў тым ліку, будуць удзельнічаць настолькі, наколькі гэтага запатрабуе Цэнтральная выбарчая камісія”.
6:00 6 лiпеня 2015
6
Памер шрыфта

***

Такім чынам, галоўнай па выбарах зноў будзе Лідзія Ярмошына. Нагадаем, што гэта за персанаж.

***

Лідзія ЯРМОШЫНА – пра сябе:

“Я нарадзілася, вырасла і пражыла большую частку жыцця ў СССР. Таму я даражу гэтай часткай свайго жыцця. Мой бацька – савецкі афіцэр, украінец па нацыянальнасці. Мая маці – руская”.

***

Лідзія Ярмошына ўзначаліла Цэнтрвыбаркам падчас рэферэндуму 1996 года. І хаця на той момант, паводле беларускага заканадаўства, кіраўніка ЦВК павінен быў прызначаць парламент (і дэпутаты прызначылі на гэтую пасаду Віктара Ганчара), Аляксандр Лукашэнка выдаў свой указ. У выніку Ганчара з Цэнтрвыбаркама гвалтам выкінулі, а Лідзію Ярмошыну пасадзілі ў крэсла. З таго часу вынікі ніводнай кампаніі волевыяўлення беларускага народа – ні выбары прэзідэнта, ні выбары парламента, ні вынікі рэферэндумаў – не былі прызнаны цывілізаванай міжнароднай супольнасцю. Вердыкт міжнародных назіральнікаў (акрамя прадстаўнікоў краін СНД) наконт работы Лідзіі Ярмошынай быў заўсёды катэгарычны: выбары не з’яўляліся справядлівымі, празрыстымі, праходзілі недэмакратычна, таму лічыць іх легітымнымі
нельга.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц

Не очень смелые шаги к приватизации

Шаги властей по ускорению приватизационного процесса – это несомненно важный шаг и положительный сигнал для привлечения капитала в экономику.