Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Малады беларускі дырыжор Уладзімір Авадок прайшоў велізарны конкурс і стаў асістэнтам у аднаго з лепшых дырыжораў свету – Рыкарда Муці.
6:00 31 лiпеня 2015
7
Памер шрыфта

Дырыжоры як касманаўты – па-ранейшаму рэдкая, эксклюзіўная прафесія. Дырыжорскую эліту свету можна пералічыць па пальцах. І паведамленне аб тым, што выпускнік Беларускай акадэміі музыкі Уладзімір Авадок стаў асістэнтам у самога Рыкарда Муці – італьянскага маэстра, які паўжыцця кіраваў тэатрам Ла Скала, а цяпер стаіць у руля знакамітага Чыкагскага сімфанічнага аркестра, вартае першых радкоў у нацыянальных навінах.
Пакуль Уладзімір Авадок працуе ў Італіі, мы патэлефанавалі яго педагогу – вядомаму беларускаму маэстра, дырыжору Нацыянальнага Вялікага тэатра оперы і балета Вячаславу Волічу. Ён не хаваў гонару за свайго вучня:
“Радасная падзея! Уладзімір Авадок – вельмі таленавіты малады музыкант, піяніст па першай адукацыі. У яго вельмі моцная дырыжорская харызма. Тое, што ён стаў асістэнтам у Рыкарда Муці, у першую чаргу заслуга самога Валодзі, а ў другую, думаю, вынік нашай правільнай устаноўкі: калі ты хочаш, каб пра цябе даведаліся, трэба стукацца ва ўсе дзверы. І я рады, што Валодзя гэты шлях намацаў, праверыў і зараз ужо ўпэўнена па ім ідзе.
Уладзімір двойчы на працягу двух апошніх гадоў удзельнічаў у майстар-класах выдатнага расійскага дырыжора Юрыя Іванавіча Сіманава. Ён быў адабраны ў актыўную групу, гэта значыць у тыя 20 чалавек, якія займаюцца з прафесарам непасрэдна. І выглядаў вельмі добра – я прыходзіў яго паслухаць. А ў мінулым годзе яму ўжо ад Сіманава патэлефанавалі з запрашэннем. Гэта была вялікая перамога – выступленне з маскоўскім дзяржаўным філарманічным аркестрам на сцэне Маскоўскай філармоніі. Гэта сур’ёзна, ганарова.
Сёння малады беларус апынуўся ў кампаніі сусветнай музычнай эліты. Я шчаслівы і горды за свайго вучня.
На вялікі жаль, у Мінску Уладзімір да гэтага часу яшчэ не выступаў. А дзе? У оперным тэатры штат укамплектаваны. Але маладых і таленавітых трэба апекаваць і падтрымліваць! А ў нас па-ранейшаму мала перспектывы для развіцця нашай прафесіі. Я вам хачу расказаць такі факт. Калісьці, у часы СССР літовец Віктар Рынкявічус стаў лаўрэатам конкурсу імя Караяна. І ў Вільнюсе для яго адразу ж стварылі аркестр – маладзёжны сімфанічны аркестр. Вось стаўленне малой радзімы да таленту! Дырыжоры – адзінкавы тавар. Гэта людзі, якімі трэба ганарыцца.
Або сучасны прыклад. Мой калега, украінскі дырыжор Віктар Пласкіна, прапрацаваўшы ў Мінску ў Вялікім тэатры два ці тры сезоны, на радзіме атрымаў ордэн – за развіццё культурных сувязяў паміж краінамі і за прапаганду ўкраінскага мастацтва. І я лічу, што гэта правільна.
Уладзімір жыве ў Мінску. Трэба сказаць вялікі дзякуй рэктару Акадэміі музыкі Кацярыне Мікалаеўне Дулавай, якая яго падтрымлівае. Зараз ён атрымаў месца ў аркестры опернай студыі, займаецца са студэнтамі. Але я лічу, што Авадок павінен атрымаць добрае месца або ў оперы, або ў філармоніі, дзе яго здольнасці будуць развівацца побач з такімі вялікімі прафесіяналамі, як маэстра Аляксандр Анісімаў”.
Алена МАЛОЧКА.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.