Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 20 чэрвеня 2017
5
Памер шрыфта

Чыноўнікі ад медыцыны спрабуюць абвергнуць міжнародную статыстыку, якая сведчыць, што беларусы – адна з самых “п’яных” нацый на зямлі. Маўляў, гэта больш тычыцца  літоўцаў, чым нас.

Калі сыходзіць з афіцыйных лічбаў, то, магчыма, першынство ў гэтай непрыгляднай справе і не за намі. Але я хачу ўнесці некаторыя карэктывы ў “алкагольнае спаборніцтва” дзвюх суседніх краін.

Бываючы часта ў Вільнюсе, я кожны раз заўважаю: рэдка хто з маіх землякоў вяртаецца дахаты без некалькіх бутэлек віскі, каньяку ці віна. У Літве, якая ўваходзіць у  Еўрапейскі Саюз, некаторыя моцныя напоі больш танныя, чым у нас. А таму беларусы і атаварваюцца там па поўнай праграме. А нашы людзі наведваюць Літву ўсё часцей і часцей.

Узнікае пытанне: а ці ўлічвае тая ж статыстыка, што дзясяткі (а мо і сотні) тысяч дэкалітраў алкаголю, прададзеных літоўскімі гандлёвымі кропкамі, трапілі не на сталы мясцовага насельніцтва, а выпіты беларусамі? Так што не трэба прэрагатыву ў п’янстве аддаваць суседзям. Ці не лепш тым жа высокім чыноўнікам задумацца, чаму нашы людзі ўсё больш і больш п’юць, якія прычыны падштурхоўваюць іх да гэтай ганебнай звычкі?

Сяргей ЛАГУН.

Маладзечанскі раён.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.