Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч выступіў з ініцыятывай правядзення незалежнай экспертызы па выяўленні несапраўдных подпісаў грамадзян за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Створаная для гэтага грамадская камісія стане на гэтым этапе выбараў альтэрнатывай Цэнтрвыбаркаму і падкантрольным яму рэгіянальным выбарчым камісіям.
6:00 27 лiпеня 2015
12
Памер шрыфта

Мэта – не дапусціць “парада кандыдатаў”, якія былі б зарэгістраваны з сумніўнымі 100 тысячамі подпісаў, як гэта было на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.

Пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп дэмакратычных кандыдатаў Юрась Губарэвіч збіраецца звярнуцца да іх з пытаннем пра гатоўнасць прайсці падобную праверку подпісаў. У грамадскую камісію могуць увайсці праваабаронцы, незалежныя назіральнікі, журналісты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, любых дэмакратычных структур, якія не бяруць удзелу ў выбарах і не падтрымліваюць якога-кольвек з кандыдатаў.

Юрась Губарэвіч так тлумачыць мэтазгоднасць дадатковай праверкі подпісаў:

«У Цэнтрвыбаркаме выказалі засцярогу, што выбары-2015 будуць нецікавымі пры малой колькасці кандыдатаў. Гэта азначае, што, як і пяць гадоў таму, ва ўлады і яе апанентаў могуць супасці жаданні рэгістраваць і рэгістравацца любой цаной, без сумленнага пераадолення падпіснога цэнзу ў 100 тысяч подпісаў грамадзян».

Нагадаем, што з часу апошніх выбараў не сціхаюць размовы пра тое, што сярод зарэгістраваных кандыдатаў хапала тых, хто гэтыя самыя неабходныя 100 тысяч аўтографаў беларусаў рэальна не сабраў:

«Прычым народная пагалоска не шкадуе большасць тагачасных прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва – і тых, хто пасля выбараў у дэмакратычных колах стаў “нярукапаціскальным”, і тых, хто даказаў, што ўмее трымаць удар рэпрэсіўнай сістэмы», – заўважае Юрась Губарэвіч. Цяпер, на яго думку, сабраць 100 тысяч подпісаў будзе яшчэ складаней.

Падобную думку нядаўна выказаў былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, у подпісах якога, мабыць, было менш за ўсё сумневаў пяць гадоў таму. Цяпер Някляеў заявіў, што яго ранейшая каманда наўрад ці збярэ гэтыя самыя 100 тысяч подпісаў за Таццяну Караткевіч:

– Недавер да апазіцыйных кандыдатаў рыкашэтам б’е па іміджы ўсіх дэмакратычных сіл. У тым ліку і тых, хто выбары ігнаруе, – кажа Юрась Губарэвіч. – У рэальны збор 100 тысяч подпісаў павінен у першую чаргу паверыць дэмакратычны электарат. Толькі тады ён зможа разгледзець у прэтэндэнтах на прэзідэнцтва тых, хто не з’яўляецца статыстам або спарынг-партнёрам Лукашэнкі. Інакш цяперашняя апазіцыя прайграе і ў маральна-палітычным плане ў вачах мільёнаў прыхільнікаў перамен. Маючыя адбыцца выбары, якія і так нічога добрага не абяцаюць, могуць зусім стаць для яе апошнімі. Рэвізія не спалохае палітыкаў, якія сур’ёзна настроены на збор рэальных 100 тысяч подпісаў і наступную рэгістрацыю ў якасці кандыдата. 

Нагадаем, што рух “За свабоду” на гэтых выбарах не падтрымлівае ніводнага з кандыдатаў. 

Як гэта будзе зроблена?

Што тычыцца тэхнічных момантаў, то незалежная праверка подпісаў можа быць праведзена паралельна з аналагічнай працай афіцыйных выбарчых камісій. Падпісныя лісты як у арыгіналах, так і ксеракопіях могуць быць правераны ў прысутнасці прадстаўнікоў кандыдатаў. Ацэнка подпісаў цалкам можа ажыццяўляцца дэцэнтралізавана – у любым абласным або буйным горадзе.

“Гэтая працэдура не зойме шмат часу, няма ў ёй і нічога архіскладанага, – кажа Юрась Губарэвіч. – Як чалавек, праз якога ў свой час прайшлі дзясяткі тысяч подпісаў у падтрымку кандыдатаў усіх узроўняў, а таксама «Народнага рэферэндуму», я ведаю многія тонкасці выяўлення нядобрасумленных зборшчыкаў. Так, вызначыць «левыя» подпісы, намаляваныя ў адну-дзве валанцёрскія рукі, можна нават пры беглым візуальным аглядзе падпіснога ліста. Само сабой павінна быць ажыццёўлена і выбарачная «празвонка» грамадзян, якія падпісаліся за прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва».

На думку першага намесніка старшыні Руху «За Свабоду», вынікі праверкі павінны стаць публічнымі:

«Каб выбаршчыкі ведалі, хто мае права весці адкрытую выбарчую барацьбу далей, а хто зарэгістраваны для масоўкі. Пэўныя высновы можна будзе зрабіць і на падставе адмовы патэнцыяльных кандыдатаў прайсці гэты своеасаблівы дэтэктар фальшывых подпісаў».

Алег СНОЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.