Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:36 13 снежня 2016
5
Памер шрыфта

У фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2017» трапіла адна беларускамоўная песня – «Гісторыя майго жыцця». Яе выконвае гурт NAVI.

Фіналістамі нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2017» сталі 13 выканаўцаў.

Фінал адбору пройдзе не пазней за 25 студзеня ў фармаце тэлевізійнага канцэрта. Удзельнік фіналу, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і глядацкага галасавання, аб’яўляецца пераможцам праекта і становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі на Міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2017». Вось тыя, хто будзе змагацца за паездку на “Еўрабачанне”:

Аляксандра Ткач; Kattie (Кацярына Рудніцкая); Уладзіслаў Курасаў; гурт NAVI; Анжаліка Пушнова; Isaac Nightingale (Вадзім Капусцін); Настасся Шаверанка; «Июль» (Юлія Каранюк); Nuteki; Napoli; Lermont x Julic; гурт «PROвокация»; Мікіта Ходас.

Як звычайна, калямузычная грамадскасць засталася незадаволена вынікамі адбору. Маўляў, грошы  патрацілі, а яскравых нумароў няма, а значыць, няма і надзеі на перамогу.

Беларусі даўно трэба прыняць прыклад некаторых краін і перастаць пасылаць ганцоў на гэты конкурс, – так выказаўся наконт нацыянальнага адбору лідар гурта “Нейра Дзюбель” Аляксандр Куллінковіч. – Бо мы не ставім сабе на мэту перамогу. Проста нам прышпільна там удзельнічаць. Калі б мы моцна хацелі перамагчы (уявім сабе калектыўны розум), то даўно паехалі б іншыя выканаўцы. І перамаглі, ёсць каму”.

Аўтар: Вера ВІР 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.