Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына зноў вярнулася да пытання, хто лепшы лідар для Беларусі – мужчына ці жанчына. 
6:00 17 лiпеня 2015
4
Памер шрыфта

«Жанчына, вядома, можа і будзе вельмі ўплывовым чалавекам, але яна ўсё ж такі будзе працаваць у нейкай традыцыйнай сферы – кіраваць адукацыяй ці культурай. Але “бацькам” мусіць быць мужчына, гэтакі айцец нацыі», – заявіла кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў інтэрв’ю праграме «Карціны свету» тэлеканала “РТР-Беларусь”.

Пры гэтым спадарыня Ярмошына адзначыла, што не мае на ўвазе дзеючага прэзідэнта, бо інакш яе «папракнуць у рэкламе аднаго з прэтэндэнтаў». «Я маю на ўвазе такое паняцце, як “айцец нацыі», – удакладніла Лідзія Ярмошына.

Што ж азначае паняцце “айцец нацыі”, калі і ў адносінах да каго яно ўжывалася і ці да месца яно для Беларусі?

У Старажытным Рыме «бацькамі нацыі» былі сенатары. А сенат з’яўляўся сходам вышэйшых дзяржаўных дзеячаў, якія паспелі пабываць на пасадах консула, прэтара, пакіраваць войскам і гэтак далей. Прычым аўтарытэт сената ў тую эпоху быў бясспрэчны, бо ў ім былі сканцэнтраваны лепшыя розумы дзяржавы, уся яго палітычная эліта.

Каб стаць “бацькам нацыі”, не абавязкова было займаць першую пасаду ў краіне. Прыклад – кітайскі лідар Дэн Сяопін, адзін з заснавальнікаў КНР, які ўваходзіў у бліжэйшае асяроддзе Мао Цзэдуна. Пасля смерці «вялікага рулявога» Дэн Сяопін увайшоў у лік некалькіх ключавых кітайскіх палітыкаў, якія рухалі вялікую эканамічную рэформу. Ён так і не заняў ні пасады лідара партыі, ні пасады кіраўніка дзяржавы, затое ён быў старшынёй ключавой у кітайскай палітыцы Цэнтральнай ваеннай камісіі. Гэтая пасада давала яму вярхоўнае галоўнакамандаванне ўсімі ўзброенымі сіламі. Сышоўшы на пенсію, Дэн Сяопін працягваў аказваць ключавы ўплыў на кітайскую палітыку, быў жывым сімвалам і сцягам кітайскіх рэформаў.

У Беларусі дагэтуль увогуле не было традыцыі называць кіраўніка дзяржавы «айцом нацыі». Гэта больш характэрна для Азіі. Так, у 2010 годзе парламент Казахстана абвясціў прэзідэнта Нурсултана Назарбаева «элбасы» – «лідарам нацыі». Дзень абрання Назарбаева (1 снежня) абвешчаны афіцыйным святам – Днём прэзідэнта. У казахскіх школах праводзяцца конкурсы на веданне біяграфіі Назарбаева і гэтак далей, і гэтак далей. 

Другім яскравым прыкладам культу асобы кіраўніка дзяржавы з’яўляецца Туркменістан, дзе першага прэзідэнта Сапармурата Ніязава афіцыйна называлі «туркменбашы», што значыць «бацька ўсіх туркменаў». Дайшло да таго, што імем Ніязава пры ягоным жыцці пачалі называць вуліцы, гарады, горы і нават парайменавалі ў гонар прэзідэнта месяц ягонага нараджэння. Праўда, пасля смерці Ніязава ў Туркменістане пачаў імкліва развівацца культ ягонага пераемніка Бердымухамедава, якога ўжо афіцыйна называюць «аркадаг», што значыць «апякун нацыі».

Аднак мы жывём не ў Азіі, а ў Еўропе. Тут ужо больш за тысячу гадоў жанчыны кіруюць не толькі адукацыяй і культурай, але і дзяржавамі. І, бывае, часта значна лепш за мужчын. Кіраўніцтва беларускага ЦВК настолькі ідэалізуе мужчын, што проста не хоча прызнаваць відавочнага.

Алег СНОЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.