Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Камуністы падтрымаюць на выбарах Лукашэнку і збіраюцца «актыўна супрацьстаяць апазіцыі»
1:59 10 лiпеня 2015
7
Памер шрыфта

Камуністычная партыя Беларусі лічыць адзіным правільным рашэннем адмову ад вылучэння ўласнага кандыдата і падтрыманне дзейнага кіраўніка. Камуністы маюць намер не толькі браць актыўны ўдзел ва ўсіх этапах электаральнай кампаніі, збіраць подпісы за Лукашэнку і назіраць за выбарамі, але і займацца «выкрыццём задум апазіцыі».

«Выбарчы працэс неабходна выкарыстоўваць для згуртавання і папаўнення радоў партыі, для асветы працоўных ва ўсіх накірунках палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця на аснове марксісцка-ленінскай метадалогіі, практыкі сацыялістычнага будаўніцтва», – сказаў першы сакратар ЦК КПБ Ігар Карпенка, ён жа – галоўны ідэолаг Мінска. Пры гэтым ён нагадаў, што з пункту гледжання камуністаў «у міжнароднага капіталу ёсць велізарны арсенал ідэалагічных і інфармацыйных сродкаў і спосабаў масіраванага ўздзеяння на грамадскую свядомасць з мэтай палітычнага маніпулявання масамі».

«З улікам наяўнага становішча наша партыя павінна разгарнуць сістэму контрпрапагандысцкіх захадаў у дачыненні да «апазіцыйных кандыдатаў», іхніх агітатараў і давераных асоб на ўсіх этапах выбарчай кампаніі. Беларускія выбаршчыкі мусяць добра ведаць, куды клічуць народ палітычныя дыназаўры, выгадаваныя Дзярждэпам ЗША яшчэ з часоў гарбачоўскай перабудовы», – заявіў галоўны камуніст краіны, які працуе намеснікам старшыні Мінгарвыканкама.

Самае дзіўнае, што калі запытацца ў камуністаў, куды кліча народ сённяшняя ўлада, то яны наўрад ці адкажуць. Проста таму, што пры дзеючым кіраўніку, якога на кожных выбарах падтрымліваюць праўладныя камуністы, Беларусь хранічна знаходзіцца ў стане “пераходнага перыяду”. Вось толькі куды мы ідзём па гэтым пераходзе, так ніхто і не сказаў.

ДАРЭЧЫ

Чакаецца, што дату прэзідэнцкіх выбараў Палата прадстаўнікоў вызначыць сёння, 30 чэрвеня. Аднак Аляксандр Лукашэнка ўжо выказаў спадзеў, што будзе прынята прапанова Цэнтрвыбаркама правесці выбары 11 кастрычніка. 

Нагадаем, што раней магчымай датай правядзення галасавання называлася 15 лістапада. Усё змянілася літаральна ў апошні момант. Што ж за дзень такі 11 кастрычніка? Чаму абраны менавіта ён?

Астролагі на гэты конт кажуць вось што. 

11 кастрычніка 2015 года – Месяц у знаку задыяку Вагі. Астролагі раяць «лепш не пачынаць чагосьці новага і глабальнага».

Яны папярэджваюць, што «гэтаму перыяду ўласціва марудлівасць, мяккасць, млявасць”. Гэта пасіўны час. 

Акрамя таго, на 11 кастрычніка прыпадае так званы Харытонаў дзень – у памяць пра прападобнага Харытона Спавядальніка, які жыў у III–IV стагоддзях у Іспаніі.

Харытонаў дзень у народзе лічыўся нядобрым. У гэты дзень трэба было сядзець дома, не хадзіць у госці і нават, па магчымасці, не выходзіць вонкі, каб не сурочылі.

Але галоўным пры выбары даты, верагодна, было тое, што на гэты дзень прыпадаюць імяніны Аляксандра.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).