Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15:47 12 верасня 2016
13
Памер шрыфта

Журы прэміі Гедройца назвала кароткі спіс найлепшых кніг, якія прэтэндуюць на ўзнагароды.

Вось імёны намінантаў і назвы іх кніг, якія, дарэчы, варта прачытаць.

Адамовіч Андрэй “Таўсціла і лешч”.

Акудовіч Валянцін “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне”.

Бахарэвіч Альгерд “Белая муха, забойца мужчын”.

Пашкевіч Алесь “Рух”.

Скарынкіна Таня “Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі”.

Шчур Макс “Завяршыць гештальт”.

Уручэнне прэміі Гедройца адбудзецца ў кастрычніку. На цырымоніі будуць названы імёны трох пераможцаў.

Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае двухтыднёвы творчы адпачынак у Берлінскім літаратурным калоквіуме, другое – творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г.Вісбю, Готланд, Швецыя), першае – чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: з беларускага боку – Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута, з польскага боку – Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцунь. Ганаровы старшыня журы – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік.

Нагадаем, што сёлета прэмія імя Гедройца будзе ўручацца пяты раз. У мінулым годзе пераможцам конкурсу стаў пісьменнік Віктар Казько, да яго прэмію атрымалі пісьменнікі Ігар Бабкоў, Уладзімір Някляеў і Павел Касцюкевіч.

Аўтар: Марына ВІШНЕЎСКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.