Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:01 19 снежня 2016
6
Памер шрыфта

Да праваабаронцаў “Вясны” патрапіў дакумент, які пацвердзіў інфармацыю аб факце прымусовай работы на ўборцы кукурузы ў Вілейскім раёне ў лістападзе гэтага года.

Нагадаем, адносна не так даўно СМІ змясцілі фотаздымкі, на якіх добра бачна, што людзі выбіраюць ураджай з-пад снегу.

Зараз стала вядома, што яшчэ 14 лістапада выконваючы абавязкі старшыні Вілейскага райвыканкама І.Шэвелеў падпісаў распараджэнне №412а пад назвай “Аб аказанні дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям ва ўборцы пачаткаў кукурузы”. Гэтым дакументам прадпісваецца “кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый раёна накіраваць з 15 лістапада да поўнага завяршэння ўборкі пачаткаў кукурузы работнікаў”.

Пры гэтым у дакуменце, які прыводзіцца цалкам, не вядзецца гаворка пра нейкую аплату такой работы. Акрамя таго, распараджэнне супярэчыць дзеючаму заканадаўству, у прыватнасці – артыкулу 20 Працоўнага кодэкса, які забараняе патрабаваць ад працаўніка выканання працы, не абумоўленай працоўнай дамовай. З дакумента вынікае, што мае месца сапраўдная прымусовая работа, якая носіць мабілізацыйны характар і прыкрывае звычайную безгаспадарчасць чыноўнікаў. А гэта парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзян і міжнародных норм, якія забараняюць прымусовую працу.

Як вядома, праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў пракуратуру і Мінаблвыканкам са зваротам па факце прымусовай працы на Вілейшчыне. Стэфановіч прасіў правесці праверку па ўказаных фактах, а пры ўстанаўленні парушэнняў працоўнага заканадаўства з боку службовых асоб прадпрыемстваў і мясцовых выканаўчых органаў улады – прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Адказу пакуль няма…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

18 лістапада 2017

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.