Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 26 мая 2017
19
Памер шрыфта

Заробак Аксаны – 700 рублёў у месяц

Фермерская гаспадарка “Родны шлях” мае ў Хойніцкім раёне добрую рэпутацыю. Узначальвае яе Мікалай Чубянок. Родам ён з гэтых мясцін, але некаторы час жыў у Мінску. Пазней вырашыў вярнуцца і заняцца сваёй справай.

– Старшыня райвыканкама прапанаваў мне адкрыць фермерскую гаспадарку, – распавядае Мікалай Чубянок.Не доўга думаючы, пагадзіўся.

“Родны шлях” М.Чубянка знаходзіцца недалёка ад мяжы з Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведнікам.

Малако прадпрымальнік здае на завод “Палескія сыры”, які ўваходзіць у склад ААТ “Мілкавіта”. Закупачная цана на яго ў Гомельскай вобласці на 10 працэнтаў вышэй, чым у цэлым па краіне, і гэта з’яўляецца пэўным стымулам.

Сёння на прыватнай ферме больш за сотню галоў буйной рагатай жывёлы, сорак з якіх – дойныя каровы.

У гаспадарцы працуе 15 чалавек. У будучым прадпрымальнік плануе пашыраць справу і адкрываць новыя працоўныя месцы.

Аксана – адзіная даярка на ферме. Прызнаецца, што ў памагатых не мае патрэбы, а штодня здае на завод каля 650 літраў малака.

– На зарплату не скарджуся, 700 рублёў атрымліваецца, – кажа Аксана. – Усё з нашым малаком нармальна, ужываем самі, купляюць людзі…

Любяць расіяне “Палескія сыры”

Філіял «Палескія сыры» з’яўляецца адным з галоўных прадпрыемстваў Хойнікаў. Сёння тут працуе 247 чалавек, якія і займаюцца перапрацоўкай малочнай прадукцыі. У суткі на заводзе выпускаюць каля 25 тон сухой сыроваткі і 12–14 тон сыроў розных відаў. Сярэдні заробак, паводле слоў кіраўніцтва, складае 652 рублі.

Сам завод пабудавалі ў 1984 годзе, але праз два гады ў яго работу былі ўнесены змены.

Калі сёння ў горадзе працуе 6 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, то ў 1986 годзе іх было 24, – расказвае намеснік старшыні Хойніцкага райвыканкама Жанна Чарняўская. – Тое ж самае і па будаўнічых прадпрыемствах: было 6 арганізацый, а цяпер працуе толькі адзін філіял.

З-за аварыі на атамнай станцыі на заводзе спынілі вытворчасць сыроў, але прадпрыемства закрываць не сталі. Перапрафілявалі пад выпуск тэхнічнага казеіну. Працу над сырамі аднавілі толькі ў 2000 годзе.

Нягледзячы на такую гісторыю, наша прадпрыемства лічыцца перспектыўным, – кажа інжынер па якасці Палескага вытворчага ўчастка ААТ «Мілкавіта» Ганна Вяргейчык. Імпартнае аўтаматызаванае абсталяванне ў нас абслугоўваюць маладыя кадры.

У 2004 годзе з дапамогай МАГАТЭ (Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі) на прадпрыемстве была абсталявана радыёлагічная лабараторыя, якая дазваляе праводзіць паўнавартасныя аналізы прадукцыі. Як тлумачаць спецыялісты, на заводзе дзейнічае патройны ўзровень праверкі на радыенукліды.

– 80 працэнтаў нашай прадукцыі ідзе на экспарт у Расію, – кажа дырэктар прадпрыемства ў Хойніках Альберт Дрэвіла. – Нас ніколі не закрывалі для паставак. Да праверкі малака мы ставімся вельмі сур’ёзна.

Паводле слоў кіраўніцтва Хойнікаў, сёння прадукцыя прадпрыемства нічым не адрозніваецца ад аналагічных вытворчасцяў з іншых рэгіёнаў. І калі ў першыя гады работы пасля аварыі на ЧАЭС якасць яе выклікала сумненні, то зараз такого няма.

– У нас было праведзена перазалужэнне многіх угоддзяў, – кажа Жанна Чарняўская. – Пасля гэтага ад выпасу жывёлы практычна ва ўсіх гаспадарках адмовіліся, каровы знаходзяцца на стойлавым утрыманні. Штогод у кожным сельгаспрадпрыемстве рэспубліканскімі службамі адбіраюцца пробы грунту. Паколькі ў нас патройны кантроль прадукцыі, то  людзі бачаць, што якасць яе адпавядае усім нормам.

Фота аўтара.

Хойніцкі раён.

Аўтар: Раман ВАСЮКОВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".