Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15:40 12 верасня 2016
9
Памер шрыфта

З пачатку года жыхарам Жыткавічаў няма дзе папарыцца.

На вуліцы Карла Маркса, адной з цэнтральных у раённым цэнтры Жыткавічы, стаіць будынак гарадской лазні. На ўваходзе абвестка, што ў суботу і нядзелю ўстанова працуе з 7 да 19 гадзін. Але ў рэальнасці лазня не дзейнічае ўжо з пачатку года. Як сцвярджае мясцовы жыхар Анатоль Кананучанка, кошт наведвання лазні складаў 30 тысяч недэнамінаваных рублёў, але яго павялічылі да 130 тысяч. “Чыноўнікі спецыяльна зрабілі так, каб людзі не пайшлі, – абураецца мой суразмоўца. – Тыдзень лазня пастаяла без наведвальнікаў, і яе закрылі. Кажуць, што яна знаходзіцца ў аварыйным стане. Ды адрамантаваць той дах каштуе два рублі! Людзі могуць самі скінуцца”.

У Жыткавіцкім райвыканкаме, куды я звярнуўся за тлумачэннем, існуе супрацьлеглае меркаванне. Як сказаў Сяргей Савіч, намеснік старшыні райвыканкама, лазня сапраўды знаходзіцца ў аварыйным стане. У 2015 годзе адпаведнае заключэнне зрабіла гомельская арганізацыя ААА “Мокс”, якая спецыялізуецца на даследаванні будынкаў і збудаванняў. Для рамонту патрабуецца 6 мільярдаў недэнамінаваных рублёў, якіх няма ў бюджэце. Уласныя сродкі ў камунальнай службы адсутнічаюць. Райвыканкам вядзе перамовы з прыватнымі прадпрымальнікамі. Але вялікай зацікаўленасці ў аб’екце, а таксама ў арганізацыі свайго бізнесу ў гэтай сферы ў іх няма.

Адносна коштаў чыноўнік нагадаў, што з пачатку 2016 года даціраванне лазняў спынілася па ўсёй Беларусі (раней іх паслугі лічыліся сацыяльна значнымі). “Калі б Жыткавіцкую лазню не закрылі, яна таксама працавала б па сабекошце”, – кажа Савіч. Ён падкрэслівае, што шэраг лазняў у сельскіх населеных пунктах закрыліся, бо не змаглі самі сябе ўтрымліваць.

У якасці альтэрнатывы супрацоўнікі райвыканкама прапануюць наведваць адрамантаваны басейн. Кошт наведвання – усяго 3 рублі. Але мясцовыя жыхары з ім нязгодныя. “У лазню ходзяць не толькі для таго, каб памыцца, а для размоў, там свая атмасфера”, – абураецца Анатоль Кананучанка. Цяпер тыя, хто хадзіў у лазню дзеля парылкі, вымушаны ездзіць у іншыя населеныя пункты. Адна з суседніх лазняў знаходзіцца ў вёсцы Кольна, што ў 11 кіламетрах ад Жыткавічаў, па дарозе на Тураў. Другая месціцца ў Мікашэвічах. Атрымліваецца, каб наведаць лазню, некаторыя жыхары Жыткавіцкага раёна ездзяць у суседнюю Брэсцкую вобласць.

Фота аўтара.

Аўтар: Дзяніс МАРЦІНОВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.