Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
6
Памер шрыфта

Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні затрымалі 40 тон сыру з Еўрасаюза, які незаконна ўвозіўся на тэрыторыю ЕАЭС .

Паводле дакументаў, груз везлі як “сырны прадукт”. Але высветлілася, што на самай справе ў трох грузавіках знаходзіўся еўрапейскі сыр. Яго кошт істотна перавышаў цану заяўленага грузу. Суб’ект гаспадарання з Мінскай вобласці хацеў сэканоміць на мытных плацяжах каля 500 тысяч рублёў.

Як інфармуе прэс-служба Мінскай рэгіянальнай мытні, мытны надгляд праводзіўся ў пунктах мытнага афармлення “Мінск-Белмытнясэрвіс-2” і “Белмытнясэрвіс-ТЛЦ”. Сыр, незаконна перамяшчаўся цераз мяжу, канфіскаваны. Яго кошт ацэнены больш чым у 1 мільён 200 тысяч рублёў. Распачаты крымінальныя справы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.