Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 15 чэрвеня 2017
9
Памер шрыфта

Апошнім часам на высокім узроўні шмат гавораць пра “поспехі” беларускага хакея, тэма на слыху ў балельшчыкаў. Хацелася б таксама выказаць меркаванне…

Напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі галоўны трэнер беларускай зборнай Дэйв Льюіс заяўляў, што на першынство мы едзем за медалямі, бо ў нас вельмі моцны склад. Аднак зборная выступіла так безадказна, што трэба было ўжо думаць не пра медалі, а пра тое, каб не вылецець у ніжэйшы дывізіён.

На мой погляд, трэнеры не змаглі з’яднаць калектыў. І падумалася: няўжо той жа беларускі трэнер Міхаіл Захараў не змог бы кіраваць зборнай? Думаю, што пад яго кіраўніцтвам выступілі б не горш.

Правалілі чэмпіянат свету, не патрапілі на Алімпіяду… Сорамна, бо пры той фінансавай падтрымцы хакея, што аказваецца дзяржавай (а значыць, і народам), паказваць такія вынікі – гэта ганьба! І хопіць самападману. А то ў нас любяць распавядаць пра добрыя вынікі нават тады, калі вынікаў няма наогул.

Юрый Ясінскі,

заслужаны трэнер  Беларусі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Лі

Чемпионат по зимнему плаванию проходит в Минске

17 января в Минске на реке Свислочь стартовал открытый чемпионат Беларуси по спортивному зимнему плаванию "Минск Опен" — III этап Кубка мира IWSA World Cup.

КНДР и Южная Корея пройдут на Олимпиаде под общим флагом

Северная и Южная Кореи договорились о создании единой женской команды по хоккею на зимних Олимпийских играх в Пхенчхане.