Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Беларуская баскетбалістка перарэзала б сабе вены, калі б каманда не патрапіла ў паўфінал чэмпіянату Еўропы.
6:00 6 лiпеня 2015
9
Памер шрыфта

Чвэрцьфінальны паядынак еўрапейскага першынства, у якім сустракаліся зборныя Беларусі і Літвы, трэба было глядзець з валідолам.

Беларускі, якія па ходзе матча выйгравалі аж 19 ачкоў, на фінішы маглі і прайграць. За паўтары секунды да заканчэння гульні наша каманда выйгравала два ачкі, але Кацярына Сныціна зрабіла прыкрую памылку, і ў літовак быў шанц зраўняць лік, а ў дадатковы час, магчыма, і выйграць. На шчасце, усё для нас закончылася добра. Вытрымалі.

“Аб чым думалі на апошніх секундах? Мы адразу на пляцоўцы пахавалі б Кацю, – жартам сказала пасля гульні баскетбалістка беларускай зборнай Анастасія Верамеенка. – Яна сказала, што сама перарэзала б сабе вены. І я яе разумею. Мы былі ў секундзе ад таго, каб патрапіць на алімпійскі кваліфікацыйны турнір. Напэўна, чалавека пераклініла ў стрэсавай сітуацыі. У той момант у яе былі нейкія шалёныя вочы, і яна запусціла мяч куды падалей… Добра, што ўсё абышлося!”

Такім чынам, жаночая зборная Беларусі выйшла ў паўфінал чэмпіянату Еўропы і тым самым гарантавала сабе месца ў алімпійскім кваліфікацыйным турніры. А сёння за выхад у фінал беларускі будуць сапернічаць са зборнай Сербіі.

Алесь СВЯТЛАНІЧ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа