Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Больш за тыдзень таму ў Баку адкрыліся Еўрапейскія гульні, якія працягнуцца да 28 чэрвеня.
6:00 3 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

Азербайджан атрымаў права праводзіць першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні ў 2012 годзе. Перамога атрымалася, можна сказаць, элегантная – канкурэнтаў у Баку не было па той простай прычыне, што ніхто не захацеў браць на сябе вялізныя выдаткі на арганізацыю мерапрыемства.

Яшчэ ў красавіку міністр спорту Азербайджана Азад Рагімаў распавёў, колькі плануецца патраціць на гульні. Так, агульная сума аперацыйных выдаткаў на той момант складала, паводле яго слоў, 960 млн 150 тыс. манат (каля мільярда долараў). Пры гэтым Рагімаў не ўдакладніў, у колькі абыдзецца краіне аплата пераезду і знаходжання ў Баку ўсіх нацыянальных каманд. Гэтыя выдаткі таксама кампенсуюцца з бюджэту дзяржавы. Канчатковую суму арганізатары абяцаюць назваць пасля заканчэння Гульняў, і зразумела, што патраціць Азербайджан нямала. Хоць для нафтавай краіны, можа быць, гэта і няшмат.

Зараз каманда Азербайджана радуе сваіх балельшчыкаў, ідзе на другім месцы ў медалёвым заліку. І перад спаборніцтвамі зборная добра ўзмацнілася – пад сцягі гэтай краіны перайшлі каля 80 замежных спартсменаў. У тым ліку і восем беларусаў.

Дарэчы, у 2007 годзе запрашалі выступаць за каманду Азербайджана і беларускага барца Аліма Сялімава. Кошт прапановы быў паўмільёна долараў. Сялімаў не захацеў з’язджаць з Беларусі, але некаторыя ад такіх “смачных” прапаноў не адмаўляюцца.

Зрэшты, беларускія спартсмены на Еўрапейскіх гульнях таксама выглядаюць вельмі прыстойна і ўжо сабралі цэлую калекцыю медалёў. Спаборніцтвы гэтыя, безумоўна, не Алімпіяда і нават не чэмпіянат свету, але праверыць сябе напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Бразіліі можна.

І яшчэ. Днямі стала вядома, што Галандыя, якая атрымала права прымаць Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе, вырашыла адмовіцца ад іх правядзення. Афіцыйная прычына не агалошваецца, але магчыма, што бар’ерам сталі менавіта вялізныя выдаткі. Выбары пройдуць ізноў, сярод прэтэндэнтаў на Еўрагульні-2019 пяць краін – Турцыя, Польшча, Вялікабрытанія, Расія і Беларусь. Так што зусім верагодна, што ўжо праз чатыры гады Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску. Застаецца дробязь – знайсці некалькі мільярдаў долараў на іх правядзенне.

Алесь СВЯТЛАНІЧ.

Ведай нашых!

Па стане на 21 чэрвеня ў агульным медалёвым заліку зборная Беларусі знаходзілася на 4-м месцы – 33 медалі (8 залатых, 7 сярэбраных, 18 бронзавых).

На 1-м месцы – Расія – 77 (40–23–14), на 2-м – Азербайджан – 35 (14–7–14), на 3-м – Германія – 31 (10–9–12).

У складзе беларускай каманды медалі заваявалі:

13 чэрвеня

Саслан Даураў (серабро, грэка-рымская барацьба, вагавая катэгорыя да 59 кг), Віктар Сасуноўскі (бронза, грэка-рымская барацьба, да 80 кг).

14 чэрвеня

Іосіф Чугашвілі (бронза, грэка-рымская барацьба, да 130 кг).

15 чэрвеня

Аляксандр і Андрэй Багдановічы (на фота) – (золата, каноэ-двойка, С-2, 1000 м), Віталь Бялько і Раман Петрушэнка (бронза, байдарка-двойка, К-2, 1000 м), Вераніка Іванова (бронза, барацьба).

16 чэрвеня

Віталь Бубновіч (золата, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м), Марына Літвінчук і Маргарыта Махнева (золата, байдарка-двойка, 200 м), Марына Літвінчук (золата, байдарка-адзіночка, 5000 м), Васіліса Марзалюк (золата, барацьба, да 75 кг), Надзея Шушко (да 53 кг) і Марыя Мамашук (абедзве – бронза, барацьба), Павел Мядзведзеў, Раман Петрушэнка, Алег Юрэня і Віталь Бялько (бронза, байдарка-чацвёрка, 1000 м).

17 чэрвеня

Вікторыя Чайка (бронза, стральба з пнеўматычнага пісталета), каманда па мастацкай гімнастыцы (бронза, групавыя практыкаванні).

18 чэрвеня

Васіль Кірыенка (золата, веласпорт, гонка з раздзеленым стартам на 51,6 км), Аляксей Шэмараў (серабро, вольная барацьба, да 125 кг), Ганна Марусава, Кацярына Цімафеева і Алена Толкач (серабро, стральба з лука, камандныя спаборніцтвы), Сяргей Мартынаў (бронза, стральба з малакалібернай вінтоўкі на 50 м).

19 чэрвеня

Уладзімір Самсонаў (серабро, настольны тэніс, індывідуальны турнір), Меліціна Станюта (бронза, мастацкая гімнастыка, шматбор’е), Кацярына Барысевіч, Вераніка Набокіна і Карына Сандовіч (бронза, акрабатыка, групавыя практыкаванні).

20 чэрвеня

Алена Амялюсік (золата, веласпорт, шасэ, групавая гонка на 120,7 км).

21 чэрвеня

Ксенія Чалдышкіна, Ганна Дудзянкова, Марыя Кадобіна, Валерыя Пішчэліна, Арына Цыцыліна (золата, мастацкая гімнастыка, практыкаванні з булавамі і мячамі), Меліціна Станюта (мастацкая гімнастыка, серабро ў практыкаваннях з мячом і дзве бронзы ў практыкаваннях з абручом і булавамі), Уладзіслаў Ганчароў (серабро, батут, індывідуальныя спаборніцтвы), Ганна Гарчонак (бронза, батут, індывідуальныя спаборніцтвы), Уладзіслаў Ганчароў і Мікалай Казак (серабро, батут, сінхронныя скачкі), Віталь Бубновіч (бронза, стральба з малакалібернай вінтоўкі на 50 м з трох палажэнняў), Кацярына Барысевіч, Вераніка Набокіна, Карына Сандовіч (жаночая каманда акрабатак, бронзавыя медалі ў двух практыкаваннях – кручэнні і балансіраванні).


Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сколько стоит домашний повар?

Как правило, поваров в семью сегодня нанимают не так часто. Считается, что это барство, лишние расходы. Чаще приглашают няню или домработницу. Однако мало кто представляет, что личный повар поможет сэ

В Новогрудском районе застолье закончилось убийством двух человек

Посиделки компании из трёх человек окончилось ссорой и смертью двоих участников, третий обвиняется по уголовному делу.

Физкультуру и спорт избавили от налога на прибыль

Учреждения физической культуры и спорта, финансируемые из бюджета, освобождаются от уплаты налога на прибыль. Соответствующий указ № 443 президент подписал 12 декабря.