Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:10 13 верасня 2016
16
Памер шрыфта

У №68 «Народнай Волі” на паласе “Пошта” змешчаны фотаздымкі – запоўненая людзьмі, колькі бачыць вока, плошча, сцягі, партрэты… І загаловак – “Вось вам і туркі…”. Мяркуючы па подпісе да здымкаў, чытачка газеты Таццяна Сідарэвіч захапляецца грамадзянскай актыўнасцю туркаў, якія выйшлі “на вуліцы Стамбула пасля нядаўняй спробы перавароту”. Яна лічыць, што “нам, беларусам, трэба павучыцца ў іх”.

Прабачце, паважаная спадарыня Таццяна, але я не разумею, чаму Вы заклікаеце нас вучыцца. Паводле толькі афіцыйных паведамленняў, пасля няўдалай спробы перавароту (многія эксперты лічаць, што гэта была інсцэніроўка дзеля вынішчэння ў краіне не згодных з курсам Эрдагана) у краіне былі арыштаваны 13 тысяч чалавек, затрыманы і звольнены каля 60 тысяч. Ідзе гаворка пра аднаўленне смяротнага пакарання. У такіх варунках цяжка ўявіць, што людзі не выйшлі б у масавым парадку на мітынгі ў падтрымку дзеючай улады. Калі гэта лічыць узорам грамадзянскай актыўнасці, дык гэтаму на постсавецкай прасторы, думаецца, нікога вучыць не трэба. Сузіранне першамайскіх і іншых дэманстрацый, святочных трыбун з працоўнымі на ваенных парадах, натоўпу сагнаных на святкаванне Тысячагоддзя хрышчэння Русі настаўнікаў, якія прастаялі некалькі гадзін на санцапёку, чакаючы таго, “хто вышэй за Бога”, і “намесніка Бога на зямлі”, павінна напаўняць сэрца радасцю за грамадзянскую свядомасць суайчыннікаў. А ўжо масавы ўдзел у датэрміновым галасаванні пад наглядам непасрэдных начальнікаў па працы – дык увогуле “трыўмфальнае шэсце” актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Сафія ЭЛІНА.

Гродна.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умер Арсений Рогинский

В Израиле 18 декабря умер Арсений Рогинский – российский историк, правозащитник, общественный деятель, председатель правления правозащитного и благотворительного общества "Мемориал".

В бюджете-2018 президентский фонд вырос в 2,7 раза. Депутаты не знают, зачем

18 декабря Палата представителей в первом чтении принимает бюджет Беларуси на 2018 год.

Министр труда рассказала, кто все-таки получит в 2018 «по пятьсот»

В 2018 году средняя зарплата белорусов составит от 921 до 941 рублей. Об этом заявила в Палате представителей министр труда и социальной защиты Ирина Костевич во время обсуждения законопроектов по бюд