Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

4 верасня ў Рагачове пройдзе Дзень беларускага пісьменства.
15:32 7 верасня 2016
15
Памер шрыфта

«Народная Воля» пацікавілася, як там падрыхтаваліся да свята.

Варта заўважыць, што ацэнкі розныя. Так, напрыклад, віцэ-прэм’ер Наталля Качанава адзначае, што ў Рагачове праведзена каласальная работа: абноўлены важныя сацыяльныя і культурныя аб’екты. «Горад проста не пазнаць!» – сказала яна.

А вось у мясцовай прэсе сустракаліся і негатыўныя водгукі. Маўляў, цэнтр Рагачова ператварылі ў вялізную будаўнічую пляцоўку, а пра ўскраіны проста забыліся.

«Цэнтр Рагачова сапраўды не пазнаць, зроблены капітальны рамонт дарогі, – паведамляў сайт vrogacheve.ru. – Ужо трэці месяц задзейнічана неверагодная колькасць будаўнічай спецтэхнікі. Яна працуе нават у выхадныя дні. Відавочна, што запланаваныя будаўнічыя работы будуць выкананы ў тэрмін. Тым часам уся падрыхтоўка да Дня пісьменства ўсё больш нагадвае ператварэнне горада Рагачова ў пацёмкінскую вёску. Раён СГТ і мікрараён «Карэя» літаральна ў руінах. Раён чыгуначнага вакзала – наогул асобная размова!

Узнікае справядлівае пытанне: для каго робіцца ўся гэтая «маштабная» будоўля? Проста для гасцей, каб паказаць ім, як у горадзе Рагачове ўсё добра, або для людзей? Калі ўсё робіцца для людзей, то навошта нам гэтая мадэрнізаваная дарога на пару вуліц у цэнтры горада, калі крок управа, крок улева – разваліны? Людзі пастаянна жывуць без вады, а калі вада з’яўляецца, то па колеры нагадвае квас. Навошта было закочваць мільярды рублёў у асфальт, калі абяцаная яшчэ ў 2012 годзе дэпутатам Шчэпавым дарога, якая злучае 3-і мікрараён і СГТ, не з’явілася да гэтага часу!

Так для каго гэты Дзень пісьменства?»

Толькі лічбы

Як паведамляла прэс-служба Гомельскага аблвыканкама, на падрыхтоўку інфраструктуры Рагачова да Дня беларускага пісьменства з абласнога і раённага бюджэтаў выдзелена больш за 40 мільярдаў беларускіх рублёў (недэнамінаваных).

У прыватнасці, сродкі пайшлі на замену цеплавых сетак, бягучы і капітальны рамонты жылых дамоў, замену і рамонт аўтобусных прыпынкаў, рэканструкцыю высакавольтных ліній, рамонт гарадскога фантана. Па асобным плане з аўтаномным фінансаваннем вяліся будаўніча-мантажныя работы на прылеглых да горада рэспубліканскіх аўтамагістралях, рамонт дарожнага пакрыцця гарадскіх вуліц.

Кніга ў падарунак

4 верасня ў Рагачове адкрыецца абноўлены Дом кнігі з кнігарняй «Першацвет», бібліятэкай і чытальняй. На ўрачыстасцях адкрыюць барэльеф Уладзіміра Караткевіча і прысвояць імя пісьменніка Дому кнігі.

Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства таксама адбудзецца ўручэнне літаратурнай прэміі. Лепшых аўтараў вызначаць у сямі намінацыях. Пераможцам уручаць памятныя знакі-сімвалы, дыпломы і грашовыя ўзнагароды.

А на ўрачыстай цырымоніі Дня беларускага пісьменства госці свята будуць дарыць Рагачову свае любімыя кнігі. Сабраную літаратуру перададуць у бібліятэчны фонд райцэнтра.

Плануецца, што ў кантэксце свята пройдзе міжнародны “круглы стол” пісьменнікаў, у якім возьмуць удзел прадстаўнікі Азербайджана, Вялікабрытаніі, Кітая, Казахстана, Кыргызстана, Сербіі, Славакіі і іншых краін.

 

Для тых, хто не ў тэме

Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню ён прайшоў у 1994 годзе ў Полацку.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.