Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:32 25 студзеня 2017
12
Памер шрыфта

Дарагая рэдакцыя газеты “Народная Воля”!

З задавальненнем прачытаў у газеце паведамленне аб тым, што аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” пачаў збор подпісаў за перайменаванне праспекта Дзяржынскага ў Мінску ў праспект Адама Станкевіча – беларускага каталіцкага святара, літаратуразнаўцы, пісьменніка, дзеяча беларускага Адраджэння 1920–1930 гадоў. Без ваганняў далучаюся да гэтай вялікай слушнай прапановы. Лічу, што імя Адама Станкевіча павінна быць годна ўвекавечана. Праспект Дзяржынскага цалкам падыходзіць для такога перайменавання. Бо дакуль жа мы будзем шанаваць імёны Дзяржынскага, Свярдлова, Кнорына, Мяснікова і ім падобных? Што ўжо тут казаць пра Леніна–Энгельса–Маркса?

Набліжаецца 950-годдзе нашага слаўнага горада. Адным з першых князёў Мінскага княства быў Глеб Усяслававіч. Вядомы ён і пад імем Глеба Менскага. Прапаную перайменаваць вуліцу Мяснікова ў вуліцу Глеба Менскага.

І яшчэ некалькі прапаноў. Вуліцы Маркса вярнуць назву Падгорная, вуліцы Энгельса – Петрапаўлаўская, вуліцы Камсамольскай – Феліцыянаўская. Вуліцу Леніна перайменаваць у вуліцу Адама Міцкевіча, вуліцу Кнорына – у вуліцу Князя Рагвалода, вуліцу Калініна – у вуліцу Князёўны Рагнеды, вуліцу Ландара – у вуліцу Сафіі Слуцкай, вуліцу Лібкнехта – у вуліцу Генадзя Карпенкі, вуліцу Куйбышава – у вуліцу Міхала Клефаса Агінскага, вуліцу Суворава – у вуліцу Андрэя Тадэвуша Касцюшкі, вуліцу Панамарэнкі – у вуліцу Ларысы Геніюш, Кастрычніцкую плошчу – у плошчу Кастуся Каліноўскага, вуліцу Чырвонаармейскую – у вуліцу Яўгеніі Янішчыц, вуліцу Фрунзе – у вуліцу Шпітальную, вуліцу Розы Люксембург – у вуліцу Валянціны Мінскай. Вуліцу Свярдлова разам з Маякоўскага перайменаваць у праспект Незалежнасці. Сучаснаму праспекту Незалежнасці вярнуць імя Францішка Скарыны. Гэта будзе дарэчы і да юбілею нашай сталіцы, і да 500-годдзя з дня выдання першай кнігі Бібліі на роднай мове.

На гэтым, бадай, і закончу. Шчыра жадаю Вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у вашай нястомнай працы на карысць роднай Беларусі, Божай дапамогі ў добрых справах!

Ваш пастаянны чытач (з 1996 года) і верны сябра –

Сяргей ГЕРАСІМЧЫК.

Мінск.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.