Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Выпускнік Гродзенскай гарадской гімназіі Мікіта Валковіч перамог у расійскім тэлевізійным інтэлект-шоу для школьнікаў. Цяпер яго чакае паступленне без іспытаў у самую прэстыжную ВНУ Расіі – Маскоўскі інстытут міжнародных адносін.
6:00 24 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

У фінальным шоу ўсе ўдзельнікі былі пастаўлены ў аднолькавыя ўмовы: трэба было адказаць на тры пытанні, памыліцца можна было толькі адзін раз. Мікіта выкарыстаў гэты шанц. А на пытанне аб тым, чаму Чэхава любілі жанчыны, даў нават два варыянты адказу. Ён дасканала ведаў і тое, над якім творам працаваў Астроўскі незадоўга да смерці. У выніку гродзенец трапіў у лік 12 пераможцаў тэлепраекта «Умницы и умники». Гэта дае яму права без уступных іспытаў паступіць ва ўніверсітэт Міністэрства замежных спраў Расіі – МДІМА.

Мікіта не адзіны з навучэнцаў гімназіі, які ўдзельнічаў у гэтым тэлешоу. Першапраходцам быў Станіслаў Сабалеўскі, які ў свой час скончыў гімназію за дзевяць гадоў, універсітэт – за чатыры гады, аспірантуру – за год. Зараз ён вучоны-матэматык з сусветным імем. Некалькі гадоў таму ён прыязджаў у Гродна са сталіцы спецыяльна для таго, каб трэніраваць гімназістаў перад прадметнай Алімпіядай па матэматыцы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.