Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 25 верасня 2016
10
Памер шрыфта

Паводле слоў прадстаўнікоў Следчага камітэта, расследаванне па крымінальнай справе спынена за адсутнасцю складу злачынства.

Нагадаем, што амаль год таму (у жніўні 2015 года) у сталічным аквапарку Dreamland загінуў 10-гадовы хлопчык.

Школьнік прыехаў з Гродзенскай вобласці ў Мінск да сваёй 24-гадовай сястры, дзяўчына вырашыла схадзіць з братам у аквапарк. Хлопчык знаходзіўся ў дзіцячым басейне, у нейкі момант яму зрабілася дрэнна. Адзін з наведвальнікаў аквапарку, заўважыўшы гэта, дастаў дзіця з вады.

Выкліканыя на месца здарэння медыкі даставілі школьніка ў бальніцу, але выратаваць дзіця не ўдалося: хлопчык памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Следчы камітэт праз нейкі час заявіў, што па факце здарэння заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.338 (аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Следчымі былі праведзены агляды, канфіскаваны пробы вады, апытаны наведвальнікі і работнікі аквапарку, медыцынскія работнікі, вывучаны відэазапісы камер назірання. У ходзе работы на месцы ўтаплення дзіцяці следствам канфіскавана дакументацыя, якая рэгламентуе дзейнасць супрацоўнікаў аквапарку, адказных за забеспячэнне бяспекі.

І вось зараз, амаль праз год пасля трагедыі, сталі вядомы вынікі расследавання. Як паведаміў “Народнай Волі” афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч, “пасля ўсебаковага і поўнага высвятлення абставін гібелі хлопчыка, следствам было прынята рашэнне аб спыненні расследавання па крымінальнай справе за адсутнасцю складу злачынства”.

Дададзім, што аквапарк Dreamland (заснавальнікам ЗАТ “Ростэм”, кампаніі-заказчыка будаўніцтва аквапарку, з’яўляецца бізнесмен Юрый Авяр’янаў. – Аўт.) адкрыўся ў ліпені 2015 года, а ўжо праз месяц у ім адбыўся трагічны выпадак. Дарэчы, сам Авяр’янаў, паводле некаторай інфармацыі, зараз хаваецца ад крэдытораў за мяжой.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Некоторые не знают, что в феврале будут выборы!»

Как белорусы реагируют на просьбу поставить подпись за выдвижение кандидата в депутаты?

Хто і куды ідзе з апазыцыі на мясцовых выбарах

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году.

Хоккеисты «Динамо-Минск» одолели «Слован» и прервали серию из четырех поражений в КХЛ

Новости Беларуси. Минское «Динамо» вечером 11 декабря принимало в рамках континентальной хоккейной лиги «Слован» из Братиславы, сообщили в программе «СТВ-Спорт».