Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
7
Памер шрыфта

Актывіст Сяргей Кулініч атрымаў з КДБ ліст, у якім паведамляецца, што супраць яго спынены крымінальны пераслед па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

Раней паведамленні аб спыненні аналагічнай справы атрымалі маладзёжныя актывісты Зміцер Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі і Раман Васільеў.

«Шчыра сказаць, я менш здзівіўся б, калі б мяне пасадзілі зноў, – заявіў Зміцер Дашкевіч. – Месяц пратрымаць па турмах і заявіць «у вашых дзеяннях няма складу злачынства» – такога на маёй памяці з КДБ яшчэ не здаралася. Гэта наша агульная невялікая перамога. А вялікая будзе тады, калі ўсе затрыманыя па «справе патрыётаў» атрымаюць гэткія ж паперкі…”

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Требуется… директор!

В Минской области катастрофически не хватает управленцев. К такому выводу проходишь, открыв раздел «Вакансии» Миноблисполкома.

Маршы ў тупік?

“Гарачая восень” скончылася, так і не пачаўшыся. У мінулую суботу пасля малалюднага ды хуткацечнага “Маршу абураных беларусаў 2.0” завадатар вулічных пратэстаў Мікола Статкевіч абвясціў, што наступным

Нож Янкі Купалы

Упершыню ў Купалаўскі музей я трапіў першакурснікам філфака БДУ, дзе беларускую літаратуру нам чытаў прафесар Алег Антонавіч Лойка.