Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 верасня 2016
13
Памер шрыфта

Беларускі паралімпіец пераўзышоў уласнае дасягненне па колькасці ўзнагарод Паралімпіяды-2012 у Лондане.

XV летнія Паралімпійскія гульні, які праходзілі 7–18 верасня ў Рыа-дэ-Жанейра, абвешчаны закрытымі.

Усяго ў скарбонцы беларускай зборнай 10 медалёў, у тым ліку 8 залатых і 2 бронзавыя ўзнагароды. Больш за ўсё ўзнагарод у плыўца Ігара Бокія, ён заваяваў 7 медалёў (6 залатых і 1 бронзавы). Акрамя таго, у яго два рэкорды свету і шэсць рэкордаў Паралімпійскіх гульняў! Чэмпіёнамі таксама сталі плывец Уладзімір Ізотаў і Андрэй Праневіч (фехтаванне на калясках). Бронза ў кіданні кап’я – у Аляксандра Трыпуця. Беларусь на 19-м месцы ў агульным заліку, калі лічыць па залатых медалях.

Такім чынам, Бокій пераўзышоў уласнае дасягненне па колькасці ўзнагарод Паралімпіяды-2012 у Лондане. Чатыры гады таму на яго рахунку было пяць залатых і адна сярэбраная ўзнагарода. Усяго ў беларуса цяпер 13 узнагарод Паралімпійскіх гульняў.

“Гэта была Паралімпіяда Ігара Бокія”, – пішуць у сацыяльных сетках балельшчыкі, віншуючы плыўца з чарговым поспехам.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Хто і куды ідзе з апазыцыі на мясцовых выбарах

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году.

Хоккеисты «Динамо-Минск» одолели «Слован» и прервали серию из четырех поражений в КХЛ

Новости Беларуси. Минское «Динамо» вечером 11 декабря принимало в рамках континентальной хоккейной лиги «Слован» из Братиславы, сообщили в программе «СТВ-Спорт».

Минск не хочет в ЕС, ему бы «деполитизированного прагматизма»

Три дня в Минске около 80 экспертов, дипломатов и чиновников рефлексировали на тему Евросоюза и «Восточного партнерства».