Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:39 2 мая 2017
9
Памер шрыфта

Шэф-рэдактара аналітычнай службы расійскага інтэрнэт-партала Regnum беларуса Юрыя Баранчыка на радзіме падазраюць у дачыненні да распальвання расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці. Баранчык жыве ў Маскве, а з 15 сакавіка Беларусь абвясціла яго ў вышук. Трох аўтараў Regnumа – Сяргея Шыпценку, Юрыя Паўлаўца і Дзмітрыя Алімкіна  – беларускія праваахоўнікі ўжо затрымалі.

Чаму дагэтуль Юрый Баранчык не экстрадзіраваны ў Беларусь?

– Тэма дэпартацыі, экстрадыцыі з’яўляецца службовай, Генеральная пракуратура звычайна ніякіх каментарыяў па такіх пытаннях не дае, – каменціруе сітуацыю афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі Пётр Кісялёў. – Што тычыцца Баранчыка, то, як і па любым іншым чалавеку, гэта працэдура досыць працяглая і складаная, строгіх лічбаў па тэрмінах экстрадыцыі няма. Таму пакуль казаць што-небудзь рана. Паглядзім парадак абскарджвання… Узгадайце гісторыю расійскага блогера Лапшына, затрыманага ў Беларусі.

Выдачы Лапшына, як вядома, патрабаваў Азербайджан. Расіяніна затрымалі ў Беларусі ў снежні мінулага года, а выдалі Азербайджану ў лютым гэтага. Лапшын спрабаваў абскардзіць рашэнне аб экстрадыцыі, але Вярхоўны суд Беларусі ягоную скаргу адхіліў.

У праваахоўных органах тлумачаць, чаму тэрміны выдачы Баранчыка могуць запавольвацца. Па-першае, ён звярнуўся з хадайніцтвам да Уладзіміра Пуціна аб прадастаўленні палітычнага прытулку ў Расіі. Да разгляду гэтага пытання Баранчыка ніхто чапаць не будзе. Акрамя таго, Баранчык можа абскардзіць у судзе рашэнне беларускага боку.

Дарэчы, раней генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк з нагоды справы Баранчыка выказваўся досыць жорстка: «Апрыёры, калі чалавек здзейсніў злачынства, ён павінен быць у нас. Тое, што ён там заяўляе пра палітычны прытулак, – гэта хітрыкі і не больш, чым піяр».

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Бюджет 2018: кому добавят, кого ужмут

Депутат А.Канопацкая опубликовала «заранее» доходы и расходы республиканского бюджета, запланированные на следующий 2018 год.

На мяжы класікі і сучаснасці: фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» выступіць з незвычайнай праграмай

Ужо хутка, 9 снежня, на сцэне Вялікай залы філармоніі выступіць фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» - стыльныя, багемныя, ашаламляльныя Арцём Шышкоў, Дзіма Цыпкін і Сяргей Смірноў.

Вадим Сашурин: «Только от здорового человека можно ждать побед»

Наиболее титулованный белорусский биатлонист, на счету которого более полутора десятков наград зимних и летних чемпионатов мира, поменял профессию. Ныне он специалист по общефизической подготовке.