Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 26 мая 2017
14
Памер шрыфта

У свой час Генадзь Цярэня быў даволі прыкметным дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Ён узначальваў камісію па эканамічных рэформах. Пасля роспуску Вярхоўнага Савета актыўна ўдзельнічаў у апазіцыйных мітынгах, займаў прынцыповую пазіцыю. Але вось ужо гадоў дзесяць аб ім нічога не чуваць.

“Народная Воля” пацікавілася лёсам намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання.

Як аказалася, палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Генадзь Цярэня ўжо сем гадоў выкладае ў Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы паліграфіі імя В.Харужай. І ўзначальвае ветэранскую арганізацыю ГУБЭЗ МУС.

А яшчэ Генадзь Цярэня піша кніжкі. Праўда, не мемуары. У гэтым годзе павінна выйсці яго кніга ”Эканоміка ў цені”.

“Мне здаецца, сёння нам вельмі не хапае добрай аналітыкі, даследаванняў. Таму што выразны і бесстаронні аналіз рэчаіснасці – аснова любой кіраўніцкай дзейнасці.

Што тычыцца палітыкі, то я ўжо даўно ёй не займаюся. Не бачу ў гэтым перспектывы, – сказаў Генадзь Віктаравіч «Народнай Волі». – Ды і узрост салідны – у наступным годзе споўніцца семдзясят. Аб палітычнай кар’еры думаць позна… Сёння мне падабаецца працаваць з моладдзю. Спадзяюся, ім спатрэбіцца мой досвед…»

З асабістай справы

Генадзь Цярэня нарадзіўся 9 мая1948 г. у вёсцы Стайкі Аршанскага раёна. У 1967-м скончыў тэхнікум чыгуначнага транспарту і на працягу некалькіх гадоў працаваў у розных структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі. У 1974 годзе быў камандзіраваны для праходжання службы ў органах унутраных спраў.

Вучыўся на філасофскім факультэце БДУ, у Мінскай вышэйшай школе міліцыі МУС СССР, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў у аддзеле спецперавозак, арганізацыйна-інспектарскім упраўленні, групе галоўных інспектараў штаба МУС БССР. Кіраваў Галоўным упраўленнем па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю МУС.

Быў намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання.

ТЫМ ЧАСАМ

Сямён Домаш у палітыку вяртацца не збіраецца

Кандыдат на прэзідэнцкую пасаду ў 2001 годзе Сямён Домаш сёння займае кіраўнічую пасаду на адным з гродзенскіх прадпрыемстваў.

За апошнія дзесяць гадоў Сямён Мікалаевіч не даў ніводнага інтэрв’ю журналістам. 16 гадоў таму вырашыў развітацца з палітыкай пасля таго, як шырокая грамадская кааліцыя падтрымала ў якасці адзінага кандыдата на прэзідэнцкую пасаду Уладзіміра Ганчарыка.

Нейкі час пра Домаша нічога не было чуваць, а потым з’явілася навіна, што ён узначаліў Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне. Пасля гэтага ні з кім з апазіцыйнай тусоўкі Домаш публічнага сяброўства не вадзіў. Не так даўно Сямён Мікалаевіч змяніў працу. Паводле адной версіі, з гарбарнага аб’яднання сышоў на пенсію, паводле другой – кантракт не працягнулі з-за няўдалай спробы пабудаваць новае сучаснае гарбарнае прадпрыемства і нейкіх закулісных гульняў.

Сам Домаш гаворыць, што сёння сваім жыццём цалкам задаволены: «У палітыку вяртацца не планую. Калі сышоў, то трэба сыходзіць. Працую па 12 гадзін у суткі. Часам і больш. Дзякуй Богу, здароўе ёсць. Сямя добрая. А што яшчэ трэба ў жыцці?..

Аўтар: Марына ВІШНЕЎСКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Угроза для всей планеты: ученые предрекают гибель миллиарда человек

Ученые из Университета Колорадо предупреждают о том, что в следующем году на планете может произойти серия землетрясений, жертвами которых в общей сложности может стать миллиард человек по всему миру.

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.