Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Былога гендырэктара акцыянернага таварыства «Крычаўцэментнашыфер» Леаніда Скоцкага Крычаўскі раённы суд пакараў дзесяццю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Цягам пяці гадоў ён не можа займаць кіруючыя пасады з кантрольна-распарадчымі функцыямі.
6:00 27 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Скоцкага прызналі вінаватым у злоўжыванні 

ўладай і хабарніцтве. Паводле вынікаў следства, былы кіраўнік прадпрыемства незаконна завалодаў
214 мільёнамі рублёў.

Затрымалі Леаніда Скоцкага ў верасні 2013 года ў момант перадачы яму 40 мільёнаў рублёў, сабраных з прэмій, выпісаных працаўнікам завода. Следства выявіла 16 падобных эпізодаў. Леанід Скоцкі часткова прызнаў сваю віну. Аднак у сваім апошнім слове ён даводзіў, што грошы збіраліся не яму асабіста, а на прадстаўнічыя мэты. Паводле слоў былога дырэктара, гэтымі сродкамі пакрываліся выдаткі, якія ішлі на прыём дэлегацый, а таксама на замежныя камандзіроўкі, дзе варта было дзеля заключэння пагадненняў набываць прэзенты прадстаўнікам партнёрскіх арганізацый. Паказанні некаторых сведак спадар Скоцкі ахарактарызаваў як «крысятніцтва». Ён заявіў, што грошы гэтыя людзі бралі сабе, а паказанні далі супраць яго.

Дарэчы, Леанід Скоцкі звяртаўся з просьбай аб памілаванні асабіста да Аляксандра Лукашэнкі. Аднак яму было адмоўлена.

Суд над дырэктарам у пэўным сэнсе быў паказальны. Першае судовае пасяджэнне адбылося ў актавай зале адміністрацыйнага будынка “Крычаўцэментнашыферу”. Суд дапытаў больш як 145 сведак.

Нагадаем, што незадоўга да затрымання 16 жніўня 2013 года Леанід Скоцкі паказваў Аляксандру Лукашэнку новы цэментны завод, які ўзвялі на кітайскія інвестыцыі пад Крычавам, у вёсцы Каменка. Кіраўнік дзяржавы тады сімвалічна запусціў новую вытворчасць і нібыта застаўся задаволены. Ад яго прагучала пагроза толькі ў адрас пасрэдніцкіх структур. «Кіраўнік – у турму. Фірма – ліквідуецца. І больш ён прадпрымальніцтвам займацца не будзе. Я папярэджваю апошні раз пра гэта публічна, трэці раз, – сказаў тады Аляксандр Лукашэнка. – Гэта ж складнік сабекошту. І час ужо гэта пасрэдніцтва прыкрыць. Мне проста выяўлення факта і доказу не трэба. Мне трэба кампенсацыя шкоды прадпрыемству. Даравання за гэта не будзе, які б вы статус ні займалі…»

Фраза, сказаная кіраўніком дзяржавы, наўпрост не тычылася дзейнасці Леаніда Скоцкага, аднак праз месяц яго арыштавалі. Судзіла былога дырэктара старшыня Крычаўскага раённага суда Алена Азарэнка. Дзяржаўным абвінаваўцам на працэсе быў пракурор Уладзімір Трывайла.

ДА ведама

Кіраўніком акцыянернага таварыства «Крычаўцэментнашыфер» Леаніда Скоцкага прызначылі 30 снежня 2011 года. Да гэтага ён працаваў намеснікам гендырэктара прадпрыемства. Кіраваў рэалізацыяй беларуска-кітайскага інвестпраекта – будаваў новую лінію па выпуску цэменту.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра