Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 2 чэрвеня 2017
5
Памер шрыфта

Новая “Травіята” латвійскага рэжысёра Андрэйса Жагарса адкрые юбілейны, 85-ы, сезон беларускага Вялікага тэатра 8 верасня.

Не буду сцвярджаць, што «Травіята» – самая любімая мая опера, – тлумачыць Жагарс. – Узяцца за яе пастаноўку – гэта нібы кінуць выклік самому сабе, бо існуе шмат версій гэтага найвядомага твора Джузепе Вердзі.

Цікава, што на мінскай сцэне ў «Травіяце» гледачы ўбачаць сваіх сучаснікаў – дзеянне гэтай оперы перанесена ў Парыж XXI стагоддзя. Зменіцца і хвароба галоўнай гераіні Віялеты. У наш час медыцына лёгка спраўляецца з сухотамі, але вось анкалогія дагэтуль перапыняе жыцці ў тым ліку маладых і прыгожых людзей.

Галоўнае, пра што я хачу сказаць, – гэта аб праблеме публічнай адзіноты, – працягвае Андрэйс. – Людзі ствараюць уражанне добрага, наладжанага, шчаслівага жыцця.  Але ў рэчаіснасці яны бязмерна самотныя. За радасцю і шчасцем хаваецца неверагодны боль – ад неразумення, няшчырасці, адсутнасці сяброў і каханых. Рэдка можна сустрэць сапраўднае каханне. А сустрэўшы, можна ў адзін момант  страціць назаўсёды. І гэта сапраўдная трагедыя...

Так і Віялета Валеры не верыць у сапраўднае каханне, пакуль аднойчы не сустракае на балі маладога Альфрэда. Але іх шчасце не будзе доўжыцца доўга…

Над прэм’ерай працуе міжнародная група: дырыжор-пастаноўшчык Андрэй Галанаў, рэжысёр-пастаноўшчык Андрэйс Жагарс (Латвія), мастакі-пастаноўшчыкі – Рэйніс Суханаўс і Крысціна Пастэрнак (Латвія), мастак па святле – Кевін Він Джонс (Вялікабрытанія).

Аўтар: Вера ВІР 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Вялікія рэформы ЖКГ?

На гэтым тыдні ўрад актыўна абмяркоўвае колькі і як насельніцтва павінна аплочваць паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Девять продуктов для здоровья сосудов

Присутствие этих продуктов в рационе станет отличной профилактикой заболеваний сердечно-сосудистой системы.

“Радыё хаваць рана…” Сустрэча з Нінай Палуцкай

У Гродне 17 кастрычніка ў “Цэнтры гарадскога жыцця” прайшла сустрэча з Нінай Палуцкай, рэдактаркай аднаго з першых незалежных радыё Беларусі “Радыё НБК”.