Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:39 30 студзеня 2017
11
Памер шрыфта

Сямя Алексяёнак з вёскі Старое Сяло Ушацкага раёна засталася без даху над галавой з-за пажару.

Падчас узгарання ў доме знаходзілася Алена і трое яе дзяцей.

Яны ледзь паспелі выбегчы з палаючага памяшкання, не ўзяўшы з сабой нават дакументы.

«Народная Воля» сустрэлася з пацярпелымі вяскоўцамі.

Дом згарэў за 20 хвілін

Раніцу 9 студзеня Алена Алексяёнак да гэтага часу ўзгадвае з жахам. У той дзень Яна, як звычайна, праводзіла мужа на работу, прылегла разам з дзецьмі і не заўважыла, як заснула.

У Аляксандра і Алены чацвёра дзяцей: старэйшая Вікторыя – студэнтка ўніверсітэта імя Машэрава ў Віцебску, 17-гадовы Кірыл вучыцца ў Лепелі, Арсень – другакласнік, а самаму малодшаму Яраславу ўсяго 9 месяцаў.

Прачнуўшыся ад шуму пажарнага апавяшчальніка, Кірыл з маці, Арсенем і спехам загорнутым у коўдру маленькім братам выбеглі з палаючага дома. Як толькі дзверы адчыніліся і паветра трапіла ў дом, ён успыхнуў з новай сілай.

Пацярпелая жанчына прызнаецца, што самае страшнае – калі смяротнай рызыцы падвяргаюцца дзеці. На жыццё потым пачынаеш глядзець па-іншаму.

– Я, напэўна, ніколі не адыду ад шоку, – са слязамі ўспамінае пра пажар Алена Алексяёнак. – Як толькі пачулі гук апавяшчальніка, са старэйшым сынам мы спачатку падняліся на гарышча, але там ужо ўсё было ў дыме. Вярнуліся ў дом за малымі – і на вуліцу. Кірыл потым хацеў яшчэ вярнуцца за дакументамі, але ўжо ўсё ў агні было… Вядома, у той момант думала толькі пра тое, каб выратаваць дзяцей.

Цяпер ужо разумею, што ўсе зберажэнні, мэбля, бытавая тэхніка, што збіралася з капейкі і эканоміі, прапалі за 20 хвілін.

Паводле слоў жыхаркі Старога Сяла, у хаце было ўстаноўлена паравое ацяпленне: кацёл перагрэўся, з-за чаго і пачалося ўзгаранне. Ратавальнікі, якія прыехалі на выклік, паспелі патушыць агонь, пакуль полымя не перакінулася на хлеў і пуню. Аляксандр і Алена трымаюць гаспадарку: свіней, курэй, агарод…

Але сам дом і ўся маёмасць аднаўленню ўжо не падлягаюць.

– Звычайная гаспадарка, як і ва ўсіх у вёсцы, распавядае шматдзетная маці. Не скажу, што мы жылі ў беднаце: я атрымліваю дапамогу на дзяцей (380 рублёў), муж працуе, ёсць сваякі, якія пры неабходнасці могуць дапамагчы. Дачцэ ў Віцебску здымаем кватэру, нешта купіць заўсёды маглі. Сярэдняя жыццё простай сям’і.  

Альбо праца, альбо дом

Цяпер сям’я Алексяёнак часова пераехала да бацькоў Алены. У доме шмат пакетаў з адзеннем і іншымі рэчамі – гэта дапамога ад неабыякавых жыхароў Ушацкага раёна.

Даведаўшыся пра здарэнне ў Старым Сяле, многія выказалі салідарнасць, чым здзівілі пацярпелых.

– Звычайным людзям, арганізацыям, раённым уладам мы вельмі ўдзячныя, кажа аб падтрымцы Алена. Заўсёды думала, што з-за цяжкага жыцця людзі толькі для сябе стараюцца, але гэта не так. Хто рэчамі дапамагаў, хто мог грашыма… Адным словам, людзі згуртавана адгукнуліся на нашу бяду.

Алена і Аляксандр падалі заяву на аднаўленне дакументаў. Таксама ААТ «Ільюшынскі» выдзеліў Алексяёнкам дом у Старым Сяле. Усё б добра, але каб атрымаць гэта жыллё, хтосьці з сям’і павінен працаваць у мясцовай гаспадарцы, бо дом з’яўляецца службовым. Парадокс сітуацыі ў тым, што Аляксандру трэба звольніцца з філіяла «Ушацкі ветсанутыльзавод» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», дзе зарплата ў некалькі разоў вышэй, чым на новым месцы работы.

Зараз у калгасе зарабляюць 120 рублёў, кажа аб заробках у вёсцы Алена Алексяёнак. Частка выдаецца прадуктамі праз краму. Ну, а на заводзе муж 400–500 атрымліваў. Абмяркоўвалі сітуацыю з раённым кіраўніцтвам, але без змен. Службовае жыллё ёсць службовае.

Статус шматдзетнай маці ніяк не дапамагае?

– Не. Я адпрацавала 14 гадоў у аддзеле культуры і ідэалогіі Ушацкага райвыканкама, адтуль было хадайніцтва, каб менавіта мне вылучыць жыллё, – не атрымалася. Тады я павінна выйсці з дэкрэтнага адпачынку. Не ведаю, як мы будзем жыць. Крыўдна да слёз!

Фота аўтара.

 

ДА ВЕДАМА

Аказаць дапамогу пацярпелым жыхарам Старога Сяла можа любы жадаючы. Для гэтага трэба звярнуцца ва Ушацкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Тэлефоны для даведак: (8-021) 582-92-89, (8-029) 696-04-44 (МТС).

Аўтар: Раман ВАСЮКОВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Амерыка ўжо не такая страшная?

На мінулым тыдні ЗША абвесцілі, што рыхтуюцца зрабіць два радыкальныя крокі. Гэта выклікала ў свеце гучны рэзананс, але не з боку нашае краіны.

Мария ШАРАПОВА: «Удар может решить любую проблему!»

Совсем недавно в московском издательстве «Эксмо» вышла автобиографическая книга известной теннисистки с белорусскими корнями Марии Шараповой «Неудержимая». В качестве эпиграфа к книге пятикратная п

Итальянцы на «Беларусьфильме»

17 октября генеральный директор «Беларусьфильма»  Игорь Поршнев проводил экскурсию по киностудии для итальянского режиссера Джанфранко Кабидду и его товарищей. Прекрасно отремонтированные павильоны, н