Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:46 2 мая 2017
49
Памер шрыфта

Нядаўна Еўрастат (статыстычная служба Еўрасаюза) апублікаваў дадзеныя аб сярэдняй пагадзіннай аплаце працы ў краінах ЕС.

Высветлілася, што разбежка ў ацэнцы працы работнікаў у еўрапейскіх краінах досыць значная, адрозніваецца аж у 10 (!) разоў! Так, самая нізкая аплата працы назіраецца ў Балгарыі  – 4,4 еўра за гадзіну, а самая высокая ў Даніі  – 42 еўра. У апублікаваную Еўрастатам статыстыку ўвайшлі сярэднія пагадзінныя выдаткі на працоўную сілу ва ўсёй эканоміцы (за выключэннем сельскай гаспадаркі і дзяржаўнага кіравання) за 2016 год.

Што тычыцца нашых суседзяў літоўцаў, то там летась сярэдняя пагадзінная зарплата была адной з самых нізкіх сярод краін ЕС – 7,3 еўра. У Латвіі яна складала 7,5 еўра, у Венгрыі – 8,3, у Польшчы – 8,6 еўра. А вось самыя высокія паказчыкі зафіксаваныя ў Даніі – 42 еўра, Бельгіі – 39,2, Швецыі – 38,0, Люксембургу – 36,6 і Францыі – 35,6 еўра.

А колькі ў сярэднім за гадзіну працы плацяць беларусам?

– Такая статыстыка не зусім для нашага рэгіёна, – кажа начальнік упраўлення статыстыкі працы Нацыянальнага статыстычнага камітэта краіны  Ірына Бандарэнка – Звычайна мы публікуем дадзеныя аб сярэднім заробку. Толькі ў штоквартальнай статыстыцы адлюстроўваецца паказчык колькасці адпрацаваных гадзін, які дазваляе вызначыць сярэднюю пагадзінную аплату. У 2016 годзе на буйных і сярэдніх прадпрыемствах у эканоміцы яна складала 4,4 рубля.

Калі ўлічыць, што сярэдні курс еўра за мінулы год склаў 2,2 еўра, то атрымліваецца, што праца занятых у беларускай эканоміцы работнікаў ацэньвалася ў 2 еўра. Гэта амаль ў 4 разы менш, чым у Літве, і ў 4,3 раза менш, чым у Польшчы.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".