Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
4
Памер шрыфта

Як раней паведамляла наша газета, 17 чэрвеня ў Мінску адбудуцца ўрачыстасці, прысвечаныя юбілею славутага беларускага клуба.

Што ўбачым?

Матч паміж легендамі мінскага “Дынама” і маскоўскага “Спартака” адбудзецца на сталічным стадыёне “Трактар” (пачатак у 16.00). Пакажа гульню ў прамым эфіры і тэлеканал “Беларусь 5”. У выязной студыі будзе працаваць вядомы каментатар Уладзімір Навіцкі.

Правядзенне матча прысвечана юбілею старэйшай футбольнай каманды Беларусі – 18 чэрвеня мінскае “Дынама” адзначае сваё 90-годдзе. Сапернік сталічнаму клубу выбраны невыпадкова. У 1982 годзе мінскія дынамаўцы ў заключным матчы першынства СССР абыгралі маскоўскі “Спартак” на яго полі з лікам 4:3, заваяваўшы залатыя медалі.

На матчы 17 чэрвеня прадстаўляць ветэранаў мінскага “Дынама” будуць Юрый Курбыка, Андрэй Сацункевіч, Людас Румбуціс, Сяргей Бароўскі, Андрэй Лаўрык, Юрый Антановіч, Юрый Пудышаў, Андрэй Зыгмантовіч, Ігар Гурыновіч, Віктар Сокал, Юрый Трухан, Георгій Кандрацьеў, Андрэй Шаліма, Радзіслаў Арлоўскі, Міхаіл Мархель, Віталь Валадзянкоў, Сяргей Паўлючук, Аляксандр Лухвіч, Уладзімір Журавель, Віктар Шышкін, Сяргей Штанюк.

У складзе маскоўскага “Спартака” на поле выйдуць Георгій Ярцаў, Алег Раманцаў, Аляксандр Кокараў, Віктар Самохін, Алег Кужлеў, Юрый Гаўрылаў, Дзмітрый Папоў, Сяргей Юран, Дзмітрый Хлястоў, Сяргей Шаўло, Раміз Мамедаў, Дзмітрый Ананка, Вагіз Хідзіятулін, Сяргей Гарлуковіч, Валерый Шмараў, Уладзімір Шмараў, Уладзімір Букіеўскі, Яўген Палякоў.

Уваход на гульню – вольны. Гэтак жа, як і на святочны канцэрт, які пачнецца ў 19.00 на пляцоўцы ля Палаца спорту.

АЎТАРЫТЭТНА

Эдуард Малафееў:

“Мы былі шчырыя”

Галоўны трэнер мінскага “Дынама”, які ў 1982 годзе і прывёў каманду да чэмпіёнства, распавёў пра талент і залатыя часы.

– Ігракі тады сабраліся, безумоўна, таленавітыя, але сакрэт нашай перамогі быў не толькі ў гэтым, – кажа Эдуард Васільевіч. – У Бібліі ёсць адна добрая прытча. Калі настаўнік сыходзіў, ён даў аднаму са сваіх вучняў пяць талентаў, другому – тры, а трэцяму – адзін. І, калі вярнуўся праз нейкі час, у таго, каму даў пяць талентаў, было ўжо дзесяць. І зрабіў яго настаўнік багатым. У каго былі тры таленты, аказалася шэсць, і ён таксама стаў багатым. А той, у каго быў адзін талент, закапаў яго ў зямлю. У прытчы талент – грашовая адзінка, але ж мы разумеем, якія трэба зрабіць высновы. Калі чалавеку даецца талент, то яго трэба штодзённа ўдасканальваць. Увесь сэнс маёй трэнерскай работы – цярпець і працаваць. І футбалістаў заўсёды гэтаму вучыў.

Таму наша чэмпіёнства – гэта была вялізная праца. Ігракам сорамна было перад балельшчыкамі дрэнна гуляць. Мы былі шчырыя, і за гэта нас любілі і любяць да гэтага часу.

Міхаіл Мустыгін:

“Нашага тандэма ўсе баяліся…”

Легендарны беларускі футбаліст успамінае пра слаўныя гады.

– Тандэма Малафееў–Мустыгін раней усе маскоўскія каманды баяліся, на кажучы ўжо пра іншых. Неяк у Куйбышаве гулялі. На вуліцы спякота, выходзім на поле – лужыны. Аказваецца, яны спецыяльна газон вадой палівалі, каб нам, тэхнічным, цяжэй было гуляць. Дарэчы, мы тады і на такім полі перамаглі.

А ўвогуле, любіў я супраць маскоўскага “Динамо” гуляць. Там у іх быў такі абаронца – Жора Рабаў. Здаровы, высокі… Аднойчы гуляем, 2:0 у масквічоў выйграем, да канца матча застаецца 5 хвілін. Я пачынаю здзекавацца фінтамі з Рабава. А той цярпеў-цярпеў, а затым з размаху як скочыць мне буцамі на нагу! Боль нясцерпны, галенастоп – з кулак! Пералом. А наступную гульню праводзім з “Ростовом”. Трэнер кажа: “Міша, ты выйдзі на поле і проста пастой ля чужых варот. Ужо дваіх абаронцаў на сябе адцягнеш, хлопцам будзе лягчэй”. Забінтавалі нагу, укол зрабілі, выйшаў гуляць. Яшчэ і гол забіў. Мне тады Леў Яшын, якому я забіваў, сказаў: “Малайчына, Міша! Вучы нашых…” Вось так мы тады гулялі. Слаўныя былі гады. А “Дынама” – са слаўным юбілеем!

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Какой фрукт способен омолодить организм на 17 лет

Специалисты из Нью-Йорка выяснили невероятные свойства этого плода.

Жители итальянских Венето и Ломбардии проголосовали за автономию от центральных властей

Жители итальянских северных областей Венето и Ломбардия на прошедших накануне референдумах высказались за автономию от центральных властей.

“Кожны з нас гісторык нацыянальны”. У Гродне адбылася канферэнцыя па паўстанні 1863-1864 гадоў

16 навукоўцаў з Беларусі і Польшчы сабраліся 21-22 верасня ў Гродне, каб высветліць маштаб і наступствы паўстання 1863-1864 гадоў для Гродзеншчыны. Сярод іх з беларускага боку прафесары Вячаслаў Швед