Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:44 12 верасня 2016
5
Памер шрыфта

Камунальнікі многіх беларускіх гарадоў дагэтуль змагаюцца з нядобрасумленнымі грамадзянамі, якія пакідаюць смецце каля кантэйнерных пляцовак. Эфектыўны сродак барацьбы з гэтай з’явай вынайшлі іх калегі з горада Талачын, што на Віцебшчыне.

Мясцовыя камунальнікі сталі ўсталёўваць каля сметніц фотапасткі. Папярэдне адпаведныя службы размясцілі па горадзе аб’явы і далі інфармацыю ў раённай газеце. Дзве пасткі знаходзяцца на адным месцы два-тры дні, а потым іх пераносяць у іншую частку Талачына.

Аднаму парушальніку ўжо выпісалі штраф у памеры 105 рублёў, другому – папярэджанне, асобы яшчэ дзевяці чалавек высвятляюцца. Паводле дадзеных талачынскіх камунальнікаў, пасля з’яўлення фотапастак грамадзяне сталі часцей замаўляць транспарт для вывазу буйнагабарытнага смецця.

Аўтар: Васіль СТАСЕВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа