Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 15 чэрвеня 2017
8
Памер шрыфта

Хто ён? Польшча.

Тут працуе 26 заводаў па вытворчасцi бытавой тэхнiкi.

За 2016 год з канвеераў сышло 22,4 млн адзiнак бытавой тэхнiкi.

Вытворчасць заводаў у асноўным iдзе на экспарт. На замежныя рынкi паступае 80% вырабаў. Купляюць пераважна краiны Цэнтральнай i Усходняй Еўропы.

За блiжэйшыя тры гады iнвестыцыi ў гэтую галiну будуць на ўзроўнi 2 мiльярдаў злотых.  Свой новы завод у Польшчы ў 2020 годзе плануе запусцiць нямецкi канцэрн Miele. Iнвестыцыя складзе 44 млн еўра, а працу атрымаюць 300 чалавек.

Фiрма BSH, якая вырабляе тэхнiку пад брэндамi Bosch i Siemens, у сярэдзіне верасня адчынiць ва Вроцлаве два новыя заводы, дзе будуць вырабляцца кухонныя плiты i халадзiльнiкi. Патрабуецца тысяча новых работнiкаў. Кожны год заводы будуць выпускаць 2 млн адзінак новай тэхнiкi.

Вялiкiя iнвестыцыi плануе таксама амерыканскi канцэрн Whirpool, якi паглынуў iтальянскi Indesit. 300 млн еўра будуць укладзены ў заводы ў Лодзi i Вроцлаве.

Польская фiрма Amica, якая выпускае кухонныя плiты i духоўкi, мае намер павялiчыць вытворчасць з 1,6 млн да 2 млн адзiнак у год. Канцэрн плануе пашырыць завод блiзу мясцовасцi Вронкi.

Вытворцы бытавой тэхнiкi разумеюць таксама патрэбы польскага ўнутранага рынку. Яны падкрэслiваюць, што ў Польшчы лепш за ўсё прадаюцца сушылкi i пасудамыйкi. Да таго ж польскi клiент, як i заходнi, стаў большую ўвагу звяртаць на экалагiчныя параметры – спажыванне вады, энергii, гучнасць работы.

Больш за ўсё з польскіх канвеераў сыходзіць пральных машын, на другiм месцы кухонныя плiты. Самы буйны вытворца – канцэрн BSH.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Лі

Чемпионат по зимнему плаванию проходит в Минске

17 января в Минске на реке Свислочь стартовал открытый чемпионат Беларуси по спортивному зимнему плаванию "Минск Опен" — III этап Кубка мира IWSA World Cup.

КНДР и Южная Корея пройдут на Олимпиаде под общим флагом

Северная и Южная Кореи договорились о создании единой женской команды по хоккею на зимних Олимпийских играх в Пхенчхане.