Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Яе плошча складае 40 футбольных палёў.
13:45 4 мая 2017
23
Памер шрыфта

З-за чарнобыльскай катастрофы асобныя тэрыторыі раёна і сёння не прыдатныя для сельскагаспадарчага выкарыстання. Менавіта ў такім месцы знаходзіцца электрастанцыя. Яна карэнным чынам адрозніваецца ад тых, якія будаваліся 30–40 гадоў таму. У аснове яе дзейнасці – сонечныя батарэі. Іх парк ў вёсцы Сабалі з’яўляецца самым буйным у Беларусі (на фота).

– Гэта ўнікальны аб’ект, – падкрэсліў днямі ў размове з журналістамі, якія бралі ўдзел у прэс-туры, арганізаваным Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў на ЧАЭС, намеснік старшыні Брагінскага райвыканкама па пытаннях эканомікі, гандлю і занятасці Пётр Раманюк. – Брагін – самы паўднёвы раён краіны. У нас на 23 хвіліны даўжэй светлавы дзень, чым у Гомелі, на 9 хвілін чым у Хойніках. Памножце гэтыя лічбы на месяц (год) і колькі электраэнергіі атрымаецца дадаткова?! Вось чаму было прынята рашэнне ўзводзіць гэты ўнікальны абект менавіта тут.

Да красавіка 1986 года на гэтай тэрыторыі былі жывёлагадоўчы комплекс і сад. Пасля аварыі стала зразумела, што забруджаныя землі яшчэ доўга будуць непрыдатныя для сельскай гаспадаркі.

З-за катастрофы высяляліся цэлыя вёскі, адбывалася эвакуацыя насельніцтва, – кажа мясцовы чыноўнік. Было знесена шмат дамоў. Тэрыторыі, якія падвергліся забруджванню, стаялі незапатрабаваныя.

Зараз выпрацоўка энергіі складае 18,48 МВт. Тут устаноўлена больш за 85 тысяч панэляў, якія дзейнічаюць круглы год. Розніца толькі ва ўмовах надворя і часу сутак.

Сёння энергія, атрыманая на электрастанцыі, падаецца на Брагінскі, Хойніцкі, Лоеўскі раёны і часткова на Рэчыцкі. Парк сонечных батарэй у вёсцы Сабалі можна лічыць прыкладам эканамічна выгаднага выкарыстання забруджаных тэрыторый.

– У месяц на станцыі выпрацоўваецца 3 мільёны кілават, – тлумачыць галоўны энергетык Іван Раманенка. – Для параўнання: маючы кватэру, я расходую 150 кілават. Мы атрымліваем энергію нават пры яркім месяцы. Кожная панэль выведзена на манітор, дзе мы адсочваем працу ўсяго комплексу.

Абслугоўваннем сонечнага парку займаюцца ўсяго некалькі чалавек. Пра ўзровень заработнай платы на аб’екце казаць не сталі.

Працаваць сюды я прыехаў з Мінска, кажа Іван. Калі пераехаў, значыць, быў сэнс.

На будаўніцтва парку выдаткавана 25 мільёнаў еўра. Як тлумачаць спецыялісты, тэрмін акупнасці аб’екта складае 5 гадоў.

– Калі падобныя крыніцы альтэрнатыўнай энергіі выгадныя, то навошта нам было будаваць атамную станцыю? – запыталіся журналісты.

Складанае пытанне, адказаў «Народнай Волі» Пётр Раманюк. Для нашага рэгіёна гэтага парку дастаткова. Але, каб забяспечыць энергіяй буйныя прамысловыя цэнтры, сонечных электрастанцый мала. Таму без атамнай энергетыкі пакуль не абысціся.

 

Без ільгот…

Пасля чарнобыльскай аварыі з Брагінскага раёна толькі паводле афіцыйных дадзеных было адселена 29 тысяч чалавек. У райцэнтры спынілі дзейнасць амаль усе прадпрыемствы прамысловасці.

Сёння ў горадзе насельніцтва цалкам адноўлена. Што радуе: нараджальнасць у чатыры разы вышэйшая за смяротнасць. У раёне, праўда, іншая сітуацыя: у мінулым годзе нарадзілася 186 чалавек, памерла 204.

Паводле слоў прадстаўнікоў мясцовай улады, медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва тут надаецца вялікая ўвага, а ў раённую паліклініку на прыёмы запісваюцца аж з Гомеля.

Праблема, якая хвалюе мясцовы люд, – чаму тыя, хто трапіў пад уздзеянне чарнобыльскай катастрофы, не маюць адпаведных ільгот?

– Я таксама ліквідатар, у той час працаваў у школе, – сказаў «Народнай Волі» Пётр Раманюк. – Каб даць ільготы ўсім пацярпелым, неабходна мець моцны бюджэт. На жаль, напаўненне  яго звязана з многімі нявырашанымі пытаннямі…

Брагін – толькі адзін з пунктаў прэс-тура, які праводзіўся напярэдадні чарговай гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. У наступным нумары я падзялюся іншымі ўражаннямі.

Фота аўтара.

Аўтар: Раман ВАСЮКОВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра