Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
81
Памер шрыфта

Пра тое, што стала прычынай адстаўкі Пісарыка, які з 2011 года кіраваў найбуйнейшым камерцыйным дзяржбанкам краіны, да гэтага часу толкам нічога не вядома. 21 снежня мінулага года з’явілася інфармацыя, што за некалькі дзён да гэтага назіральны савет банка вызваліў Сяргея Пісарыка ад пасады. Хоць незадоўга да сыходу кіраўніку “Беларусбанка” працягнулі працоўны кантракт – на пяць гадоў.

Хто-ніхто сыход Пісарыка звязваў з арыштамі некаторых банкаўскіх работнікаў, хоць у дачыненні да яго самога ніякіх крымінальных спраў не распачыналася.

Сяргей Пісарык развітаўся са сваімі калегамі праз сацыяльныя сеткі.

«Так склалася, што мая будучая прафесійная дзейнасць будзе звязана з іншай працай, – патлумачыў Сяргей Паўлавіч. – Перамены матывуюць адкрываць у сабе новае, і не трэба іх баяцца. Як гаворыцца, што ні адбываеццаусё да лепшага. Тым не менш упэўнены, што нашы дарогі яшчэ перасякуцца і мы разам будзем працаваць на карысць краіны.

Дзякуй усім, хто быў са мной побач! Мы разам перажывалі і складаныя часы, і перамогі, не шукалі лёгкіх шляхоў і ўкаранялі новае і прагрэсіўнае. Мы разам ішлі да поспеху, змаглі захаваць лідарскія пазіцыі і добрае імя «Беларусбанка», надаць новы вобраз найстарэйшаму фінансаваму інстытуту краіны. Мы разам працавалі на банк і на эканоміку краіны. Мы каманда! І гэта самы важны вынік...»

Пару месяцаў таму прайшлі чуткі, быццам Сяргей Пісарык з’ехаў ва Украіну.

Аднак гэтую інфармацыю блізкія былога банкіра нам не пацвердзілі.

Ва Украіну Сяргей Паўлавіч не збіраўся, так што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, – сказала «Народнай Волі» жонка былога кіраўніка «Беларусбанка». – Але яго сапраўды няма ў краіне.

Ніякіх крымінальных спраў за ім у Беларусі не засталося? Сышоў спакойна?

Ніколі і не было за ім ніякіх крымінальных гісторый!

– Я спытала, таму што яго адстаўку звязвалі з арыштам Гаспадарыка і кампаніі іншых банкіраў…

Ці мала хто што гаворыць! На плоце таксама шмат пішуць, і што з таго?..

З асабістай справы

Сяргей Пісарык нарадзіўся ў 1969 годзе ў Ганцавічах Брэсцкай вобласці.

У 1993-м скончыў БДЭУ па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль гаспадарчай дзейнасці».

Кар’ера Пісарыка пачалася менавіта з “Беларусбанка”, у якім ён пачаў працаваць у якасці эканаміста. У 2005 годзе ўзначаліў 529-ы філіял банка, а ў кастрычніку 2011 года быў прызначаны на пасаду старшыні праўлення “Беларусбанка”.

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пад Гродна ўсталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года

У Зарубіцкім лесе, які знаходзіцца пры дарозе з Гродна ў Індуру, усталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года. Згодна з задумкай Іосіфа Сідаркевіча, майстра лесу ў Індурскім лясніцтве, які і выканаў

Регионы озвучили ставки единого налога за деятельность, под которую не нужно открывать ИП

Напомним, что в Беларуси расширили список видов деятельности, для занятия которыми физлицам не нужно регистрироваться в качестве индивидуальных предпринимателей. Изменения приняты президентским указом

Нацбанк не планирует разрешать расчеты в криптовалютах

Вопрос разрешения расчетов в криптовалютах в Беларуси не рассматривается, заявил председатель правления Нацбанка Павел Каллаур 18 октября на открытии международного форума по банковским информационным