Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 20 чэрвеня 2017
6
Памер шрыфта

“Народная Воля” павіншавала славутага футбольнага трэнера з 75-годдзем.

Калі Эдуард Малафееў у 1982 прывёў мінскае «Дынама» да залатых медалёў у чэмпіянаце СССР, гэта быў трыумф і каманды, і трэнера! А днямі мэтр беларускага футбола адзначыў слаўны юбілей…

– Эдуард Васільевіч, пабольш вам светлых навін у гэтым жыцці і паменш нядобразычліўцаў! – віншую я юбіляра.

– Дзякуй табе, мой залаты! – радуецца ён добраму слову і пачынае разважаць па-філасофску. – Разумееш, мы атрымліваем у гэтым жыцці тое, што самі ўкладваем. Калі ўкладваеш не тое, што трэба, то затым да цябе ўсё вернецца. Таму не трэба ні на што і ні на каго крыўдзіцца, а варта падыходзіць да жыцця па-філасофску. Не ўсім адначасова мы падабаемся. Хаця, безумоўна, непрыемна і нават балюча, калі пра цябе кажуць няпраўду. Але жыццё пабудавана на супярэчнасцях. Нават у хрысціянстве так. Адзін павінен памерці, а іншы – з’явіцца на свет.

– Вы за сваё жыццё выхавалі столькі вядомых футбалістаў, што з іх можна было б сабраць не адну зорную каманду. Напэўна, віншаванні ішлі цэлы дзень…

– Гэта ж цудоўна, што праз мае рукі і праз маё сэрца прайшло выхаванне гэтых людзей. Але ж гэта мая прафесія. І сёння я ганаруся, што ў мяне шмат выхаванцаў, шмат было пэўных поспехаў у жыцці. Адпаведна і віншаванняў атрымаў не менш.

– А ўвогуле, ці любіце вы юбілеі?

– Шчыра кажучы, калі наступаюць такія даты, то сам я нічога не раблю. Павіншавалі сябры, калегі па рабоце, блізкія – і добра. Хто хоча, той выкажа словы ўдзячнасці… Але юбілей – усё-такі добра. Калі чуеш столькі слоў падтрымкі, то гэта проста цудоўна!

– Ёсць яшчэ сілы працаваць?

– Дык і працую. Скардзіцца няма на што, порах яшчэ маю…

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.