Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 студзеня 2017
10
Памер шрыфта

Напярэдадні Новага года ў сталічнай кнігарні «Кнігі & кніжачкі» пройдзе сустрэча з тэлевядучым Дзмітрыем Шепелевым. Ён прадставіць кнігу «Жанна. Любовь и болезнь в истории жизни Жанны Фриске».

У Маскве прэзентацыя кнігі ўжо адбылася. Прычым папярэдне прайшла шырокая кампанія ў СМІ. «Гэтая кніга адрасавана ўсім тым, хто сутыкнуўся з праблемай раку: хто змагаецца сам, хто дапамагае блізкаму чалавеку», – казаў  Шэпелеў.

Кніга «Жанна» – гэта прыкладна 250 старонак, на якіх Дзмітрый Шэпелеў падрабязна распавядае сваю гісторыю і робіць устаўкі: уключае ў аповед інструкцыі, падказкі і даведкі для тых, хто сутыкнуўся з ракам, – да каго звярнуцца, куды патэлефанаваць, якія кнігі пачытаць, якімі інтэрнэт- рэсурсамі скарыстацца.

Як вядома, 7 красавіка 2013 года ў Маямі ў Жаны Фрыске і  тэлевядучага мінчаніна Дзмітрыя Шэпелева, які шмат гадоў працуе ў Маскве, нарадзіўся сын Платон. 15 чэрвеня 2015 года Жанна памерла на 41-м годзе жыцця з-за раку галаўнога мозгу.

Прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Шэпелева адбудзецца 30 снежня.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.